Менавіта на столькі дыпломаў папоўнілася скарбонка Чашніцкага Дома рамёстваў. Падведзены вынікі абласных выстаў-конкурсаў народнай цацкі і лялькі “Забава-2018” і майстроў вышывання сарочкі і фартуха “Чароўная нітка-2018”.
У першым конкурсе Чашніцкі Дом рамёстваў прадстаўлялі 14 майстроў — метадысты, кіраўнікі гурткоў, члены народнага клуба народных мастацкіх рамёстваў “Майстар” і гурток “Саломапляценне” Тарэсы Худзяковай. У выніку нашы таленавітыя землякі заваявалі шэсць дыпломаў.
Алена Скарнякова, кіраўнік гуртка, стала лаўрэатам І ступені ў намінацыі “Традыцыйная рухомая цацка з дрэва і саломы”, член клуба “Майстар” Яўген Вахрамееў — у намінацыі “Аўтарская цацка з дрэва (такарная, разьбяная, цацка са шчапы, з саломкі, керамікі)”. Лаўрэатамі ІІ ступені сталі метадыст Валерый Варчэня ў намінацыі “Народная цацка з керамікі” і член клуба “Майстар” Святлана Арэхава ў намінацыі “Аўтарская цацка з дрэва (такарная, разьбяная, цацка са шчапы, з саломкі, керамікі)”. У гэтай жа намінацыі метадыст Тарэса Худзякова стала лаўрэатам ІІІ ступені, а яе вучаніца Таісія Ізотава атрымала такую ж узнагароду ў намінацыі “Народная цацка з саломы, лазы, чароту, бяросты”.
Па выніках абласной выставы-конкурсу майстроў вышывання сарочкі і фартуха “Чароўная нітка-2018” званне лаўрэата ІІІ ступені атрымала метадыст Аксана Карабліна ў намінацыі “За дасканалае валоданне тэхнікай вышыўкі па разрэджанай тканіне”.
Віншуем таленавітых майстроў з узнагародамі.
Наталля СТУКАЛАВА.
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…