Cамадзейныя артысты ў гасцях у вяскоўцаў.
Па традыцыі напярэдадні Дня інвалідаў самадзейныя артысты Кругліцкага СДК наведалі вяскоўцаў, якія, так склалася, маюць даволі сур’ёзныя праблемы са здароўем. Людзі гэтыя патрабуюць увагі. Самае галоўнае для іх — душэўная цеплыня.
“Ад сэрца да сэрца” — так называлася невялічкая канцэртная праграма, якую падрыхтавалі культработнікі. Заходзілі ў хаты, жадалі гаспадарам усяго найлепшага. І, вядома ж, спявалі песні. Удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Кругліца”, салісты сельскага Дома культуры рабілі ўсё магчымае, каб падняць настрой вяскоўцам. Кажуць жа, што добрая песня жыць дапамагае. Вось і імкнуліся артысты годна зрабіць сваю справу, каб на тварах тых, да каго яны завіталі ў госці, з’явіліся ўсмешкі.
І людзі ўсміхаліся. Пелі разам з артыстамі. А потым шчыра дзякавалі ім за тое, што не забываюць. Культработнікі ж на развітанне казалі так: “Хай заўсёды раніца ў вас будзе добрай, дзень — радасным, вечар — прыемным, а ноч — спакойнай”.
Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…