«Гэта наша Чашніччына»

Шаноўныя чытачы!
У 2018-м, які ў краіне быў аб’яўлены Годам малой радзімы, раённай газетай «Чырвоны прамень» праводзіўся конкурс фотаздымкаў «Гэта наша Чашніччына». Прыняць удзел у ім запрашаліся як прафесійныя фатографы, так і аматары.
Сёння мы падводзім яго вынікі.
А найперш выказваем шчырую падзяку жыхарам Чашніччыны, якія прынялі ўдзел у конкурсе, даслаўшы свае фотаздымкі ў рэдакцыю газеты.
Вольга Шубянок і Вольга Папко, Сяргей Калугін, Сяргей Бялецкі і Юрый Александровіч з Чашнік, Сяргей Роўда з Новалукомля, Аляксандр Раманенка з Тарасак і Таццяна Гурко з аграгарадка Пачаевічы… Іх работы, як і іншых удзельнікаў конкурсу, аб’ядноўваюць уменне ў звычайным бачыць незвычайнае, любоў да малой радзімы.
Хараство прыроды роднага краю стала, бадай, галоўнай тэмай фотаздымкаў. Разам з тым знайшлі сваё адлюстраванне і наша гістарычнае мінулае, і сённяшні дзень чашнічан, занятых стваральнай працай.
У выніку абмеркавання пераможцай конкурсу журы прызнала работу Вольгі Шубянок «Как и сто лет тому назад идёт сюда и стар и млад». Здымкі»На зямлі бацькоў» Аляксандра Раманенкі і «Мостик» Сяргея Роўды на другім месцы. Трэцяе падзялілі Таццяна Гурко («Куды ні кінь — лясы шумяць…») і Вольга Папко («Одной семьёй») .
Узнагародай пераможцы і прызёрам — падпіска на «Чырвоны прамень» адпаведна на 9 месяцаў, паўгоддзе і квартал. Падпіскай на квартал рашэннем журы за актыўны ўдзел у конкурсе ўзнагаро-джваецца і чашнічанін Сяргей Калугін.

Ольга Шубенок, заведующая магазином «Эконом Маркет», г. Чашники «Как и сто лет тому назад идёт сюда и стар и млад».

 

Аляксандр Раманенка, ветэран Узброеных Сіл РБ, в. Тараскі «На зямлі бацькоў…»

 

Сергей Ровдо, г. Новолукомль «Мостик».

Таццяна Гурко, бібліятэкар Чырвонараніцкай бібліятэкі, аг. Пачаевічы «Куды ні глянь — лясы шумяць, і поле — вокам не абняць…»

 

Ольга Папко, методист Центра детей и молодёжи, г. Чашники «Одной семьёй…»

Дарагія падпісчыкі!
Два наступныя гады стануць працягам Года малой радзімы. А мы паведамляем аб працягу конкурсу «Гэта наша Чашніччына» на тых жа ўмовах і з улікам таго, што асаблівая ўвага ў 2019-м надаецца азеляненню гарадоў і вёсак. Запрашаем вас прыняць у ім удзел.
Фотаработы накіроўвайце па электроннай пошце kl_cha@mail.ru, іх размесцім на старонках і сайце нашай газеты www.chyrvonka.by.
У канцы 2019-га будуць падведзены вынікі конкурсу, журы вызначыць пераможцу і прызёраў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *