Напрыканцы мінулага года ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пятага рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані”.
Арганізатарам конкурсу выступіла рэдакцыя вядомага беларускага часопіса “Роднае слова”. Сярод удзельнікаў — студэнты ВНУ, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, вучні агульнаадукацыйных школ, выкладчыкі з усіх рэгіёнаў краіны.
На конкурс, прымеркаваны да Года малой радзімы, было даслана 289 работ. Пераможцы вызначаліся ў трох намінацыях.
Прыемна адзначыць, што ўдзел у рэспубліканскім конкурсе прыняў і прадстаўнік Чашніцкага раёна. Настаўнік англійскай мовы і гісторыі Іванскай ДССШ Віктар Грыбко сваёй работай здолеў уразіць журы. У намінацыі “Край мой родны, край прыгожы” наш зямляк атрымаў перамогу. Быў запрошаны на цырымонію ўзнагароджання.
— Мая работа называлася “Род Валадковічаў у гісторыі Беларусі і Чашніччыны”, — распавёў Віктар Вільгельмавіч. — Праца даволі аб’ёмная і змястоўная. Выкарыстоўваў матэрыялы, дасланыя прадстаўнікамі роду Валадковічаў. Тут і архіўныя дакументы, і ўнікальная перапіска далёкіх часоў. Арганізатары конкурсу назвалі маю работу адной з лепшых. Было прыемна пачуць такія словы ад шаноўных людзей. У журы ўваходзілі вядомыя літаратары, журналісты, мовазнаўцы, прадстаўнікі духавенства. Мне ўручылі Дыплом першай ступені. У якасці падарунка — кнігі.
Настаўнік з Іванска шмат гадоў даследуе гісторыю роднага краю. З’яўляецца аўтарам кніг, нарысаў. Віктар Грыбко — чалавек апантаны. І гэта вельмі важна. Сваім вучням педагог прывівае любоў да малой радзімы. Каб ведалі, хто іх продкі, якога яны роду.
Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.
В Беларуси стоимость пользования учебниками в школах фиксированная и составляет 0,5 базовой величины. Так, для…
С 25 августа по 5 сентября в Беларуси пройдет специальное комплексное мероприятие «Внимание – дети!».…
В этом году исполняется 30 лет Всебелорусскому народному собранию – институту, который стал символом народовластия…
Приближается новый учебный год. Родители спешат купить канцелярию, форму и, конечно, главный атрибут ученика –…
Контроль за сложными инженерными сетями и энергетическая безопасность каждого дома входят в обязанности специалистов Чашникской…
Примите искренние поздравления с Днем работников государственной статистики. Сегодня, когда информация стала ключевым ресурсом развития,…