Categories: Главное

Гонар зямлі нашай

У мінулую пятніцу ў канцэртнай зале “Віцебск” у абласным цэнтры прайшлі ўрачыстая цырымонія і святочны канцэрт, прысвечаныя ўшанаванню лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны-2018” і 100-годдзю ўтварэння БССР.
Па традыцыі ўдзельнікаў мерапрыемства шчыра вітаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёў. Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што абласны цэнтр гасцінна сустракае залаты фонд Віцебшчыны, прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, прафесій і рангаў. Гэта даніна прызнання тым, хто працоўнымі дасягненнямі, асабістымі якасцямі заслужыў павагу ў сваім калектыве, грамадстве.
Цырымонія ўшанавання лаўрэатаў звання “Чалавек года Віцебшчыны-2018” у рамках святкавання 100-годдзя ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі не выпадковая. Ва ўсе гістарычныя эпохі чэсная добрасумленная праца, упартасць, майстэрства, талент фарміравалі аўтарытэт чалавека працы. Ён быў і застаецца асновай зямлі як у перыяд станаўлення рэспублікі, так і сёння.
1 студзеня 1919 года лічыцца датай абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, фарміраванне дзяржаўнасці праходзіла ў складаных умовах. Але ўзводзіліся аб’екты саюзнага значэння, свой індэкатар развіцця атрымалі іншыя сферы. Аб’яднанне ў 1939 годзе Заходняй Беларусі і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі дало магчымасць развівацца ў межах адной дзяржавы. Курс на пад’ём сацыяльна-эканамічнага развіцця перарвала Вялікая Айчынная вайна, 1418 дзён і начэй Віцебшчына аказвала супраціўленне агрэсару. Па крупінках у пасляваенныя гады ўзнаўлялася тое, што разбурыла вайна. Бясцэнны ўклад у адраджэнне Беларусі адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, які вобласць атрымала 8 лютага 1967 года.
З прыняццем 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам новай Канстытуцыі Беларусь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.
Краіна дынамічна развіваецца, актыўна прадстаўляе свае інтарэсы на міжнароднай арэне, эфектыўна ўзаемадзейнічае ў свеце.
Віцебшчына і сёння працягвае ўносіць значны ўклад у летапіс спраў і дасягненняў дзяржавы. Вядзецца рэканструкцыя і тэхналагічнае перааснашчэнне прадпрыемстваў, асвойваюцца новыя віды прадукцыі, укараняюцца сучасныя тэхналогіі. Узрастае інвестыцыйная прывабнасць рэгіёна. У гэтым годзе на развіццё эканомікі вобласці плануецца накіраваць 2 мільярды 200 мільёнаў рублёў.
З моманту заснавання ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны” яго ўдастоена тысяча нашых землякоў. Гэта знак высокай ацэнкі заслуг чалавека-стваральніка, адданага сваёй справе. Лаўрэаты — прыклад таго, наколькі значныя рэзервы для нашага развіцця.
М. М. Шарснёў шчыра павіншаваў лаўрэатаў з заслужаным прызнаннем, падзякаваў за добрасумленную, самаадданую працу, за ініцыятыву, наватарства, пажадаў здароўя, дабрабыту, плённай працы на карысць дзяржаве.
І вось ён, кульмінацыйны момант. На сцэну адзін за другім паднімаюцца лепшыя прадстаўнікі Прыдзвінскага краю, якім у адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта прысвоена ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны”, каб з рук старшыні аблвыканкама атрымаць Дыплом абласнога выканаўчага камітэта, ганаровы знак і грашовую прэмію.
Некалькі асабліва хвалюючых момантаў перажылі і мы, прадстаўнікі Чашніччыны. Сярод узнагароджаных — і наш зямляк, дырэктар прадпрыемства “Прамкамплектцэнтр” Георгій Васільевіч Савіцкі.
А потым па даручэнні старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Уладзіміравіча Мясніковіча і старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціны Іванаўны Мацвіенка памятную медаль за ўмацаванне садружнасці рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Віцебскай вобласці старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў У. У. Цярэнцьеў уручыў старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёву.
Добрым падарункам усім удзельнікам мерапрыемства стаў святочны канцэрт.
Ва ўрачыстасцях прыняў удзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці В. М. Вовк.
ДАВЕДАЧНА
Прадпрыемства “Прамкамплектцэнтр” — адзінае ў рэспубліцы, якое выпускае мабільныя сцэнічныя комплексы і канструкцыі для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў. Пастаўляе прадукцыю на экспарт у Расійскую Федэрацыю. У 2018 годзе рост аб’ёмаў вытворчасці склаў 159 працэнтаў, чысты прыбытак — 374 тысячы рублёў, амаль удвая вырасла зарплата, сярэднеспісачная колькасць работнікаў павялічылася на пяць.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Открытие третьего трудового семестра

В Чашниках состоялось торжественное мероприятие, посвященное открытию третьего трудового семестра. Совсем скоро 220 юношей и…

9 часов ago

Вчера прошли выпускные вечера в нашем районе

И мы продолжаем делиться с вами фотомоментами, которые присылают нам наши подписчики Выпускной вечер в…

9 часов ago

4-я школа, выпуск 2026 — в сердце навсегда

Школьная парта позади — здравствуй, большое будущее!

9 часов ago

Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже в нынешнем году

Президент Беларуси Александр Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже…

9 часов ago

Праздник юности, красоты и надежд!

Позади волнительные экзамены, а впереди целая жизнь и много открытий. В Чашникской гимназии прошел прощальный…

10 часов ago

Прощальный вечер навсегда запомнится выпускникам 2026 года…

Еще немного трогательных моментов в ленту…

10 часов ago