Ёсць меркаванне

Дзень святога Валянціна ці Дзень усіх закаханых адзначаецца 14 лютага ў многіх краінах свету.
Існуе шмат легенд, звязаных з паходжаннем гэтага свята. Згодна адной з іх, святы Валянцін жыў падчас кіравання ўладарнага і жорсткага рымскага імператара Клаўдзія ІІ. Імператар лічыў, што адзінокі мужчына, які не мае ні жонкі, ні дзяцей, будзе лепш змагацца на полі бітвы, і забараніў мужчынам жаніцца, а жанчынам і дзяўчатам — выходзіць замуж.
А святы Валянцін быў ўрачом і свяшчэннікам, спачуваў няшчасным закаханым і ўпотай ад усіх, ноччу, асвячаў іх шлюб.
Напярэдадні Дня святога Валянціна мы правялі апытанне маладых людзей Чашніччыны, як яны ставяцца да грамадзянскага шлюбу.


Юлія, 26 гадоў:
– Грамадзянскі шлюб — гэта нармальная з’ява ў сучасным грамадстве. Многія людзі не лічаць патрэбным узаконьваць свае адносіны шляхам роспісу ў загсе. Асабіста я стаўлюся да гэтага з разуменнем і не маю нічога супраць.
Аляксей, 22 гады:
– У мяне шмат знаёмых, якія жывуць грамадзянскім шлюбам. У кагосьці добрыя і трывалыя адносіны, у кагосьці — не вельмі. Лічу, што гэта выбар кожнага, як і з кім жыць. Трываласць адносін залежыць зусім не ад выбару шлюбу. Сам я яшчэ не думаў, які шлюб прапаную дзяўчыне, у якую закахаюся, але, напэўна, выберу афіцыйны шлюб.
Святлана, 21 год:
– Да грамадзянскага шлюбу адношуся з разуменнем. Няхай і так жывуць маладыя, калі ім гэта падабаецца. Няхай правяраюць, ці падыходзяць адзін аднаму. Але каб перада мною стаяў выбар шлюбу, я б выбрала афіцыйны: хочацца і белую сукенку, і пажаданні доўгага шчаслівага жыцця ад сяброў і блізкіх людзей.
Сяргей, 23 гады:
– У гэтым плане лічу сябе старамодным. Упэўнены, што грама-дзянскі шлюб пазбаўляе людзей ад адказнасці. Маладыя людзі не лічаць сябе адказнымі за іншага чалавека. Дзеці ў такіх сем’ях вырастаюць абдзеленымі бацькоўскай ўвагай.
Вікторыя, 20 гадоў:
– У наш час грамадзянскі шлюб —неабходнасць. Штамп у пашпарце — не гарантыя шчаслівага сумеснага жыцця. Каб не зрабіць памылку і потым не скасоўваць шлюб, лепш пажыць нейкі час разам. Ведаю шмат выпадкаў, калі грамадзянскі шлюб перарастае ў афіцыйны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *