15.07.2025
Новости Общество

Зазірнуць у “Бабулін куфэрак”

  • 17 февраля, 2019
  • 1 min read
Зазірнуць у “Бабулін куфэрак”

прапануюць супрацоўнікі Чашніцкага раённага Дома рамёстваў. А зрабіць гэта можна, завітаўшы ва ўстанову культуры. Да 4 сакавіка тут наладжана выстава “Бабулін куфэрак”, дзе прадстаўлены ручнікі, хусткі, подсцілкі і іншыя цікавыя рэчы і прылады, якія раскажуць пра быт нашых продкаў.


Цэнтральныя экспанаты выставы — жаночы і мужчынскі касцюмы. Яны былі рэканструяваны майстрамі Аксанай Карабліной і Раісай Агель. У параўнанні з іншымі регіёнамі Віцебшчына найменш захавала старадаўнія і традыцыйныя формы адзення. Мастацкая спадчына беларускага народнага адзення з’яляецца неад’емнай часткай духоўных здабыткаў нацыі, яна дапамагае фарміраваць культурны воблік сучасніка. Дзякуючы вялікай даследчай рабоце, былі распрацаваны падрабязныя лякала касцюмаў, а потым адноўлены майстрамі.
Асаблівасцю выставы з’яўляецца прас і прыгожы старадаўні куфар, якія прывязлі з адной з экспедыцый па раёне.
І гэта яшчэ не ўсе сюрпрызы, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Чашніцкага раённага Дома рамёстваў. Абавязкова завітайце ў выставачную залу, не пашкадуеце.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *