Стваральнік “Млына” Наталля Васілевіч можа гадзінамі распавядаць пра свой калектыў, пра блізкіх ёй па духу людзей. Паэты аб’яднання адказваюць тым жа. І ўдзячныя, што яна дапамагла дакрануцца ім да чароўнага, імя якому — паэзія.
Ганна Шнітко:
— Сустрэча с Наталляй Аляксееўнай — гэта пачатак новага перыяду ў маім жыцці. Я змагла пазнаёміць са свамі вершамі іншых людзей. Яшчэ дзесяць гадоў таму і не марыла аб аўтарскіх зборніках.
А зараз у мяне ўжо шэсць кніг. Складаць вершы пачала яшчэ ў малодшых класах. Памятаю нават дату першага — 12 красавіка 1961 года. Ён быў прысвечаны Юрыю Гагарыну.
Тэмамі маіх твораў становяцца перажыванні, лёсы людзей, края-віды роднай зямлі. Хоць і вырасла ў горадзе, але шмат пішу пра вёску.
У мяне пяць унукаў, адзін праўнук. Канечне, для іх таксама напісана многа вершаў. Думаю выпусціць кнігу для дзяцей.
****
Алена Губарава:
— “Млын” — мая творчая сям’я. Жыццё змянілася дзякуючы яму.
Я паверыла ў сябе, адчула, што мая творчасць патрэбная людзям.
У мяне толькі адна дарагая сэрцу кніга “Родник души”. У ёй — лепшае за некалькі апошніх гадоў.
Я нарадзілася і вырасла ў Белай Царкве. Краяві-ды любага сэрцу куточка натхнялі з юнацтва.
Любоў да вершаванага слова мне прывілі мае школьныя настаўніцы Дыяна Сяргееўна Акімава, Аляксандра Уладзіміраўна Бобрыкава, Надзея Емяльянаўна Захарэвіч.
Складаю вершы на беларускай і рускай мовах. Ёсць басні.
Прырода, людзі, па-дзеі… Мяне пабуджае ствараць усё навокал.
Пішу таксама і для дзяцей. Планую надрукаваць яшчэ адзін зборнік.
****
Надзея Агарак:
— Далучылася да аб’яднання нядаўна. Удзячна лёсу, што сустрэла на сваім шляху млынаран. Маё першае знаёмства з імі адбылося выпадкова. Сяброўка запрасіла на творчы вечар “Млына” ў гарадскую бібліятэку. Я зразумела, што трапіла ў нейкую чароўную краіну, дзе хацелася застацца назаўсёды. Ганаруся сваёй мовай, краінай. Таму і тэма роднага краю ў вершах — асноўная. Шмат філасофскіх разважанняў. Зараз працую над аўтарскім зборнікам. Спадзяюся, што ён пабачыць свет у гэтым годзе.
Трэба адзначыць, што ў “Млына” ёсць свой гімн. Словы да яго напісала Ала Кляшчонак, а Віктар Жураўлёў — музыку. У гэтым творы якраз тое галоўнае, надзеленае сілай аб’ядноўваць людзей, дапамагаць ім ствараць. Нездарма ж гучыць прыпеў:
Вельмі шануем “Млын” наш гасцінны,
Ён — як ліхтарык у нашым жыцці.
Дзецям, дарослым — усім мы павінны
Свет непагасны натхнення нясці!
Варвара ЮРКЕВІЧ.
Такую позицию обозначил председатель райисполкома Дмитрий Станкевич во время планового совещания с активом района. Один…
В ближайшая время в Беларуси оценят на практике действия как народного ополчения, так и подразделений…
Мобильное приложение медиапортала VIDEOBEL.BY теперь доступно к установке в Google Play, сообщает БЕЛТА. Также приложение…
Александр Лукашенко провел совещание по итогам проверки боевой и мобилизационной готовности 7-й отдельной специальной милицейской…
Комитетом государственного контроля принимаются меры по эффективному использованию земельных участков, предоставленных для добычи общераспространенных полезных…
Чашникский филиал Витебского областного унитарного предприятия по обеспечению топливом «Витебскоблтоп» по праву считается главной организацией…