Свет непагасны натхнення

Стваральнік «Млына» Наталля Васілевіч можа гадзінамі распавядаць пра свой калектыў, пра блізкіх ёй па духу людзей. Паэты аб’яднання адказваюць тым жа. І ўдзячныя, што яна дапамагла дакрануцца ім да чароўнага, імя якому — паэзія.


Ганна Шнітко:
— Сустрэча с Наталляй Аляксееўнай — гэта пачатак новага перыяду ў маім жыцці. Я змагла пазнаёміць са свамі вершамі іншых людзей. Яшчэ дзесяць гадоў таму і не марыла аб аўтарскіх зборніках.
А зараз у мяне ўжо шэсць кніг. Складаць вершы пачала яшчэ ў малодшых класах. Памятаю нават дату першага — 12 красавіка 1961 года. Ён быў прысвечаны Юрыю Гагарыну.
Тэмамі маіх твораў становяцца перажыванні, лёсы людзей, края-віды роднай зямлі. Хоць і вырасла ў горадзе, але шмат пішу пра вёску.
У мяне пяць унукаў, адзін праўнук. Канечне, для іх таксама напісана многа вершаў. Думаю выпусціць кнігу для дзяцей.

****

Алена Губарава:
— «Млын» — мая творчая сям’я. Жыццё змянілася дзякуючы яму.
Я паверыла ў сябе, адчула, што мая творчасць патрэбная людзям.
У мяне толькі адна дарагая сэрцу кніга «Родник души». У ёй — лепшае за некалькі апошніх гадоў.
Я нарадзілася і вырасла ў Белай Царкве. Краяві-ды любага сэрцу куточка натхнялі з юнацтва.
Любоў да вершаванага слова мне прывілі мае школьныя настаўніцы Дыяна Сяргееўна Акімава, Аляксандра Уладзіміраўна Бобрыкава, Надзея Емяльянаўна Захарэвіч.
Складаю вершы на беларускай і рускай мовах. Ёсць басні.
Прырода, людзі, па-дзеі… Мяне пабуджае ствараць усё навокал.
Пішу таксама і для дзяцей. Планую надрукаваць яшчэ адзін зборнік.
****


Надзея Агарак:
— Далучылася да аб’яднання нядаўна. Удзячна лёсу, што сустрэла на сваім шляху млынаран. Маё першае знаёмства з імі адбылося выпадкова. Сяброўка запрасіла на творчы вечар «Млына» ў гарадскую бібліятэку. Я зразумела, што трапіла ў нейкую чароўную краіну, дзе хацелася застацца назаўсёды. Ганаруся сваёй мовай, краінай. Таму і тэма роднага краю ў вершах — асноўная. Шмат філасофскіх разважанняў. Зараз працую над аўтарскім зборнікам. Спадзяюся, што ён пабачыць свет у гэтым годзе.
Трэба адзначыць, што ў «Млына» ёсць свой гімн. Словы да яго напісала Ала Кляшчонак, а Віктар Жураўлёў — музыку. У гэтым творы якраз тое галоўнае, надзеленае сілай аб’ядноўваць людзей, дапамагаць ім ствараць. Нездарма ж гучыць прыпеў:
Вельмі шануем «Млын» наш гасцінны,
Ён — як ліхтарык у нашым жыцці.
Дзецям, дарослым — усім мы павінны
Свет непагасны натхнення нясці!

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *