Алена ГУБАРАВА
Гораду-юбіляру
Ля возера Лукомльскага ў той далёкі час
“Узвесці ДРЭС!”, – так голасна ўрад зрабіў наказ.
І цішыню спрадвечную ўзбудзіў матораў гул.
Народ Саюза вырашыў: “Заўжды дапамагу”.
Каб справу грандыёзную ў тэрмін завяршыць,
Стаяць праблемы розныя, з іх першая – дзе жыць.
І ў шэсцьдзесят чацвёртым (быў жнівень на зямлі)
Пад першую хаціну падмурак узвялі.
Дом будаваўся хутка, цяпер як помнік ён,
Кіпела праца суткамі, будаўнікам – паклон!
Сваёю працавітасцю, стараннем цераз край,
Героямі вялікімі людзей тых называй.
Расла электрастанцыя, услед пасёлак рос.
Новалукомлем звацца стаў у снежаньскі мароз.
Цяпер тут вуліц многа, адразу не згадаць,
Дамоў шматпавярховых, што ў неба ўсё глядзяць.
Усе з’яднана, разам ствараюць утульнасць тут.
Вялікі дзякуй кажам, жыцця нам без пакут.
Расце і прыгажэе наш горад з года ў год.
Хай юбілей сагрэе ўвесь яго народ.
Хай шчасце не абыйдзе ніводную сям’ю,
Ніхто не будзе ў крыўдзе і скажа: “Я люблю…
Мой родны горад, мілы, Новалукомль мой,
Ты лёс мой, мае крылы, заўсёды будзь са мной!”
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…
10 граждан Украины и 10 военнослужащих Российской Федерации, ранее находившихся в плену, вернулись домой Республика…
Лучшие комбайнеры (зерно + рапс) 24 августа 2026 Зябко Александр – 2664 т (филиал «Ольшанка-Агро»…
22 августа в Березинском биосферном заповеднике начался VII международный фестиваль славянской мифологии «Шлях Цмока». Заповедные…