Вада ў студні на падворку А. П. Труханоўскай найсмачнейшая ў Слідчанах.
Яшчэ ўчора яны выступалі на фестывалі, а ўжо сёння збіраюцца ў чарговую вёсачку, каб парадаваць землякоў. Для артыстаў аўтаклуба не існуе дрэннага надвор’я. У гастрольным графіку ансамбля “Верасень” значылася выступленне і ў Слідчанах. Тут разам з загадчыцай Антапольеўскага сельскага клуба Галінай Пашкевіч правялі свята калодзежа.
Галоўны аб’ект урачы-стасці – студню на падворку Аляксандры Пятроўны Труханоў-скай – упрыгожылі рушнікамі, кветкамі. Побач размясцілі выставу Чашніцкага Дома рамёстваў. Месца было выбрана не выпадкова. Вельмі ж смачная вада ў калодзежы Аляксандры Пятроўны! Мясцовыя жыхары адзначылі, што з задавальненнем пьюць гэтую ваду, гатуюць стравы. Дарэчы, ежа і кансервацыя атрымоўваюцца значна смачнейшымі.
Гаспадыня, да якой завіталі госці з райцэнтра, была такой сустрэчы рада. Перш-наперш усіх напаіла гаючай вадой. Ансамблеўцы аддзячылі жанчыне песнямі. А затым папрасілі расказаць пра тое, як на месцы крынічкі з’явілася студня.
Аляксандра Труханоўская нарадзілася і вырасла ў Слідчанах. Ударна працавала ў мясцовым саўгасе. Жанчына адзначыла, што калодзеж выкапаў яе бацька. Увогуле, студні ўжо амаль 50 гадоў. А вада ў ёй па-ранейшаму чыстая як сляза.
Трэба адначыць, што “вераснёўцы” не толькі спявалі. Шмат цікавага расказалі пра народныя абрады і звычаі, звязаныя з вясковымі калодзежамі. Народныя песні і сучасныя кампазіцыі, урачыстыя вершы, добрыя словы ў адрас простых вясковых працаўнікоў не пакінулі абыякавымі гледачоў. Многія з іх не змаглі стрымаць слёз.
Напрыканцы свята артысты падаравалі Аляксандры Пятроўне вядзерка і пажадалі, каб яно было заўжды поўным, а жыццё – шчаслівым. А. П. Труханоўская і яе суседзі шчыра дзякавалі калектыву аўтаклуба за хвіліны радасці. Асабліва за тое, што знайшлі час і прыехалі ў вёску, дзе сёння жыве ўсяго 7 чалавек. А для пажылых людзей павага – найлепшы падарунак.
Варвара ЮРКЕВІЧ.
Легковушка сбила велосипедиста в Витебске, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД Витебского облисполкома. Авария произошла сегодня…
Инициатива "Один район - один проект" является стратегической задачей в сфере регионального развития. Об этом…
Родилась Валентина Ефимовна Масалович 19 августа 1920 года в деревне Новая Тухинь Дубровенского района. В…
В заезде приняли участие представители Чашникской ДЮСШ, сектора спорта, бумажной фабрики, средних школ №1 и…
Главное богатство Чашниччины – трудолюбивые люди, которые ежедневно вносят огромный вклад в развитие нашего края.…
В Чашникском районе на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие для председателей и специалистов…