14.01.2025
Важное Новости Общество

На Віцебшчыне святкуюць “Дажынкі”

  • 28 сентября, 2019
  • 1 min read
На Віцебшчыне святкуюць “Дажынкі”

Сёння ў Браславе распачалося вялікае свята. Менавіта гэты райцэнтр стаў месцам правядзення абласных “Дажынак-2019”. У слаўны горад з’ехаліся шматлікія дэлегацыі з розных куткоў Прыдзвінскага краю. Чашніччына выключэннем не стала. Наш раён прадстаўляюць больш двух дзясяткаў чалавек.
Па традыцыі на абласных “Дажынках” уручаецца шмат узнагарод. Ушаноўваюць лепшых хлебаробаў, а таксама спецыялістаў, кіраўнікоў.


Праграма свята вельмі насычаная і разнастайная. Удзельнікаў фестывалю-кірмашу чакаюць шматлікія экспазіцыі, спартыўныя спаборніцтвы, майстар-класы, канцэрты, акцыі, тэматычныя пляцоўкі. Цырымонія ўручэння ўзнагарод лепшым працаўнікам вёскі адбудзецца ў лесапарку “Леснічоўка”.
Прыемна адзначыць, што і наш раён унёс сваю лепту ў абласны каравай. Сёлета на Чашніччыне намалочана 29 тысяч тонн зерня, што складзе 144 працэнты да мінулагодняга. Сярэдняя ўраджайнасць склала 23,6 цэнтнера з гектара. Імёны камбайнераў-тысячнікаў, як кажуць, на слыху. Сямейныя экіпажы ААТ “Палац працы-Агра” Папко і “Вядрэнскае-Агра” Падрэзаў здолелі пераадолець знакавы рубеж. За гэта ім – агульная пашана.


Пра тое, як праходзілі абласныя “Дажынкі”, чытайце ў наступным нумары газеты.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Поделиться в:

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *