«Жаніцьба коміна»

Шмат увагі надавалася нашымі продкамі ў свой час захаванню традыцый і звычаяў. Тое, што мы атрымліваем ад іх, перадаем нашчадкам, і гэта сувязь не павінна парывацца. Нашы продкі былі мудрымі і працавітымі. Усё іх паўсядзённае жыццё падпарадкоўвалася вядомым законам існавання, прыродным з’явам, і ўстаноўлены парадак нельга было парушаць.

У наш высокатэхналагічны час мы звяртаемся да бабуліных абрадаў і дзядулевых звычаяў дзеля захавання гісторыі свайго народа, тлумачыцца гэта і цікавасцю да свайго мінулага, пошукам каранёў.

Адзін з не зусім вядомых абрадаў, які дайшоў да нас – «Жаніцьба Коміна». Гэта старадаўняе свята, якое праводзілася амаль два стагоддзі таму назад хіба не ў кожнай вёсцы. Вытокі гэтага свята – пакланенне духу продкаў – агню. Жанчыны вадзілі вакол коміна карагод і спявалі вясельную песню жаніху, а нявесткай была Праца. У песні выказвалася просьба, каб комін будзіў усіх рана, даваў святло для хатніх работ.

Удзельнікі народнага клуба «Ветэран» на мінулым тыдні сумесна з супрацоўнікамі Чашніцкага гістарычнага музея зладзілі абрад «Жаніцьба Коміна». Гэта абрад першага запальвання агню восенню ў хаце. Для асвятлення нашы продкі выкарыстоўвалі меншы комін, падобны да таго, які ў печы. Сярод хаты падвешвалі зроблены з дроту і абцягнуты белай тканінай комін, знізу – лучына на блясе, што асвятляла хату ў доўгія асеннія і зімовыя вечары.

Гаспадар і гаспадыня ў сваёй хаце прымалі гасцей, якія прыйшлі да іх прасіць дазволу і благаслаўлення на выконванне абрадавых дзеянняў.

Гучалі народныя песні, прыпеўкі, у якіх выказваліся пажаданні дабрабыту і шчасця ўсім родным гаспадароў і ім самім, дбайнай працы, добрага ўраджаю. Комін – асацыяцыя з сонцам. Калі яго ўшанаваць як трэба, усё ў гаспадарцы будзе ладна, лічылі продкі.

«Свяці, наша свяціла, каб агню не тушыла,
Каб добра было прасці, ткаці і сеяць цяпло ў хаце.
Агонь трэба ўхваляць, каб бяды ад яго не ведаць.
Агонь ачышчае, духам продкаў дапамагае».
Жанчыны вадзілі карагоды, у спевах успамінаючы працоўныя доўгія вечары і праслаўляючы сялянскую працу.
«Свяці ж, каміночку, ясненька,
Пабуджай чаляданьку раненька.
Шыці, прасці, ткаці маладым,
А падарачкі збіраці старым».

Традыцыі і абрады нашых продкаў хаця і не нясуць у нашым сучасным жыцці таго велізарнага значэння, як у мінулым, але гэта наша гісторыя, побыт нашых бабуль, дзядуль. І вельмі цікава, як праходзіла іх жыцце шмат гадоў таму назад, калі не было звычайнай электрычнай лямпачкі, і ўсе вечары тагачасныя жыхары вымушаны былі асвятляць свой побыт з дапамогай лучыны.

Наталія ШЫРКО.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Торжественная церемония перезахоронения

Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…

3 часа ago

Подробности нового раунда переговоров Лукашенко со спецпосланником США Коулом

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…

5 часов ago

Праздник, рожденный историей

Депутат Пала­ты предста­вителей На­ционального собрания Республики Бе­ларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…

7 часов ago

Голос молодого поколения: о Дне народного единства

Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чаш­никской гимна­зии: – Для меня день 17 сентября на­полнен…

7 часов ago

Игорь Залесский, руководитель по военно-патриотическому воспитанию средней школы №4 г. Чашники:

– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду на­роду…

7 часов ago

Биатлонистка из Новолукомля поднялась на пьедестал республиканских соревнований

Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…

8 часов ago