Прызнанне заслуг

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» за 2019 год адбылася ў канцэртнай зале «Віцебск» у абласным цэнтры ў мінулую пятніцу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» за 2019 год адбылася ў канцэртнай зале «Віцебск» у абласным цэнтры ў мінулую пятніцу. Удзел у святочных мерапрыемствах прыняла і дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта   Л. У. Пляшко. 

Прысутных у зале шчыра вітаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёў. Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што гэтая цырымонія – даніна прызнання тым, хто сваімі дасягненнямі, асабістымі якасцямі заслужыў павагу ў сваім калектыве і грамадстве. Любоў да Радзімы, клопат пра бліжняга, імкненне тварыць дабро па-сапраўднаму бясцэнныя. Мінулае, сучаснае і будучае звязаны непарыўна, і кожны год мы адзначаем: змяненні адбываюцца паўсюль, і як прыемна, што акружаючы нас свет стано-віцца лепей, а ініцыятарамі гэтых змяненняў – самі людзі.
На Віцебшчыне поўнасцю забяспечана станоўчая дынаміка ў сацыяльнай і вы-творчай сферах, вядзецца рэканструкцыя і тэхнічнае перааснашчэнне прадпрыемстваў, асвойваецца выпуск новай прадукцыі, укараняюцца сучасныя тэхналогіі. Больш, чым у 2018 годзе, выраблена сельскагаспадарчай прадукцыі, прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал, выканана будаўніча-мантажных работ, прададзена насельніцтву тавараў. Забяспечаны рост прадукцыйнасці працы, аптымізаваны затраты на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі і паслуг. Усе асноўныя галіны эканомікі працуюць з чыстым прыбыткам, станоўчай рэнтабельнасцю продажаў. За год болей чым на тысячу павялічылася колькасць суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу, у 1,2 раза – колькасць самазанятых, дадаткова адкрыліся 46 новых аграэкасядзіб, пачалі работу 428 новых прад-прыемстваў і вытворчасцей, з іх каля 40 працэнтаў – вытворчай сферы.
Значныя поспехі ў дзейнасці педагагічных і медыцынскіх работнікаў, спартсменаў вобласці, як і ў другіх сферах. Дасягненні кожнага – гэта поспех усёй вобласці. За адзінаццаць гадоў, з моманту заснавання ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны», яго атрымалі болей тысячы нашых землякоў. Гэта высокая ацэнка заслуг чалавека, аддадзенага сваёй справе.
Дабіваюцца поспеху тыя, хто аддае рабоце ўсю сваю энергію і час, падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч. Калі кожны на сваім месцы будзе працаваць прафесійна і клапаціцца пра эфектыўнасць сваёй справы, то і ў цэлым жыццё будзе дабротным, а рэгіён стане квітнеючым.
Віншуючы лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» з заслужаным прызнаннем, старшыня аблвыканкама выказаў ім шчырыя словы падзякі за добрасумленнасць, самаадданасць, ініцыятыву, наватарства, пажадаў ва ўсім поспеху.
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Л. В. Анфімаў адзначыў, што лаўрэатаў ганаровага звання а’ядноўвае любоў да сваёй малой радзімы, да Беларусі. Галоўнае багацце Віцебшчыны – людзі, якія сваёй працай робяць край багацей і прыгажэй. А лаўрэаты – залаты фонд не толькі вобласці, а і ўсёй краіны. Леанід Васільевіч уручыў Ганаровую грамату Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь В. У. Заранкіну, які прызначаны старшынёй Віцебскага гарвыканкама, а да гэтага працаваў старшынёй Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці.
А затым пад апладысменты залы старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёў уручыў унагароды лаўрэатам ганаровання звання «Чалавек года Віцебшчыны» за 2019 год, прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. Лаўрэаты – маяк, на які павінны раўняцца ўсе, яны ствараюць аўтарытэт рэгіёнаў. За гэта ім вялікая ўдзячнасць.
Сваім майстэрствам у гэты дзень прысутных у зале радавалі творчыя калектывы Прыдзвінскага краю.
У мерапрыемстве прыняў удзел памочнік Прэзідэнта – галоўны інспектар па Віцебскай вобласці А. К. Ліневіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *