Ад былінкі малой да самога свяціла…

Гэтыя радкі Генадзя Пашкова з кнігі «Тваім святлом благаславёны» як ніякія іншыя характарызуюць паэтычны талент і творчы шлях нашага славутага земляка,  паэта, журналіста, перакладчыка. 

На Чашніччыне, у весцы Ліпавічы, 23 сакавіка 1948 года ў сям’і служачых Пашковых нарадзіўся хлопчык. Пазней сям’я пераехала на Гродзен-шчыну, і дзяцінства будучага паэта прайшло ў Смаргонскім раёне. Але месца нараджэння Генадзя Пашкова, а таксама яго малая радзіма, аб якой не раз узгадваў паэт, – менавіта наш край.
Яшчэ ў школьныя гады Генадзь пачаў друкавацца ў смаргонскай раённай газеце «Светлы шлях», у 1967 годзе ў калектыўным зборніку «Узлёт» выйшлі яго вершы.
У 1971 годзе Г. П. Пашкоў скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Каля года адразу пасля гэтага працаваў на Беларускім радыё рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва. Потым быў загадчыкам рэдакцыі, адказным сакратаром у літаратурным часопісе «Полымя», з 1979 года працаваў намеснікам галоўнага рэдактара. Былі гады працы і ў якасці намесніка галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь». Больш дзесяці гадоў (1996-2008) аддаў Генадзь Пашкоў пасадзе галоўнага рэдактара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Издательство «Белорусская энциклопедия имени Петруся Бровки». З 2008 года – першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Усе творы Г. П. Пашкова пранізаны любоўю да роднай беларускай прыроды. Паэт узнёсла і яскрава апісвае свае адносіны да навакольнага асяроддзя, выказвае шчырыя пачуцці да роднай зямлі, робячы гэта настолькі яскрава, што мімаволі перажываеш усё разам з паэтам .
Патрыятычны настрой таксама з’яўляецца неад’емнай часткай твораў Генадзя Пашкова. Пераклаў на беларускую мову наш зямляк кнігу паэзіі Юрыя Воранава «Мосты памяти». Таксама ен аўтар кніг «Верхнее Поднепровье и Белоруссия», «Друцк старажытны. Да 1000-годдзя ўзнікнення горада», «Люблю, спадзяюся, жыву» і інш.
Есць у скарбонцы Гена-дзя Пашкова і пераклады казак на беларускую мову знакамітых казачнікаў Г.-Х. Андэрсена, братоў Грым.
За паэтычныя зборнікі «Красный жаворонок» і «Дыстанцыя бяспекі» Генадзь Пашкоў атрымаў ў 1986 го-дзе Прэмію Ленінскага камсамола. Аўтар больш дваццаці зборнікаў паэзіі, публіцыстыкі, твораў для дзяцей, перакладаў, Г. П. Пашкоў з’яўляецца Лаурэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, членам-карэспандэнтам Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры. У 1977 годзе ен быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. Мае Генадзь Пятровіч і ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь».
Таленавіты паэт, сапраўдны патрыёт сваей радзімы, чые творы не могуць пакінуць абыякавым, мабыць, нікога, адзначае ў гэтым годзе семдзесят другі дзень нараджэння. Праца і талент знакамітага паэта ўкладзены ў паэтычныя радкі, якія проста неабходна прачытаць кожнаму, каб ганарыцца славутым земляком.
…Белы свет, зарой блага-славёны,
Адчыняеш дзверы ў гэту ціш,
І наскрозь пранізаны азонам,
Як дзіця нябеснае, ляціш…

Наталія ШЫРКО.

editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Позитив и свежие новости разносит жителям поселка Октябрьского почтальон Валентина Сакович

В синей фирменной жилетке «Белпочты», с сумкой через плечо и свежей прессой в руках Валентина…

1 час ago

Молодежь Чашниччины приняла участие в соревнованиях по спортивному ориентированию «Майская многодневка»

В первых числах мая в Браславском районе прошли соревнования по спортивному ориентированию «Майская многодневка», в…

3 часа ago

Вынесен приговор мужчине, которых похитил телефон и сдал в ломбард

Суд вынес приговор мужчине, который совершил кражу мобильного телефона. Криминальная история завершилась для фигуранта судимостью…

4 часа ago

Состоятся прямые линии

18 мая 2024 года с 9.00 до 12.00 по тел. 3-47-76 — с первым заместителем председателя-начальником…

4 часа ago

Супруги Мурашко из райцентра накануне Дня семьи отметили свадебный юбилей

50 лет – золотая свадьба – одна из значимых дат в жизни каждой пары. Секрет…

20 часов ago

Пакет международных документов подписан по итогам переговоров Лукашенко и Алиева в Азербайджане

По итогам официальных переговоров Президента Беларуси Александра Лукашенко с Президентом Азербайджана Ильхамом Алиевым подписан пакет…

21 час ago