Асветнік і гуманіст

Васіль Цяпінскі, робячы пераклады на старабеларускую мову, жадаў даказаць, што чытанне Евангелля на роднай мове карысна не толькі з пункту гледжання вывучэння мовы, адукацыі, але і спрыяе ўздыму грама-дзянскай пазіцыі беларусаў, нацыянальнай культуры і іх самасвядомасці. Евангелле было адрасавана не толькі розным узроставым катэгорыям, але і праваслаўным, і кальвіністам і іншым. Васіль Цяпінскі звязваў рэлігію з адукацыяй і асветай.


У прадмове да Евангелля адзначана, што з-за нядобразычліўцаў удалося выдаць толькі пісанні святых Матфея, Марка, частку з Евангелля ад Лукі. Васіль Цяпінскі меў свой погляд на заняпад сваёй краіны і лічыў яго прычыну ў акаталічванні насельніцтва, яго паланізацыі. Гэты заняпад падтрымлівалі мясцовыя феадалы, якія цураліся роднай мовы і свайго паходжання, адракліся ад зробленага продкамі. «За такою неволею» замест «мудрости и цвичения…оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмосе своим …встыдают».
Лічыў В. Цяпінскі, што адкрыццё школ – неабходнасць, якая патрэбна беларускаму народу. Прычым выкладанне павінна было быць на «русін-скай» мове, а не на лацінскай ці польскай. Школы і прадметы, якія б вывучаліся ў гэтых навучальных установах, спрыялі б, на думку Васіля Цяпінскага, развіццю адукацыі на роднай мове, усебаковаму развіццю асобы – «каб у дзетки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали». У выданні Евангелля пад аўтарствам Васіля Цяпінскага на палях былі змешчаны тлумачэнні незразумелых ці малазразумелых слоў.
Якія ж падзеі ў тагачасным грамадскім і палітычным жыцці краіны падштурхнулі да абуджэння нацыянальнай самасвядомасці?
У другой палове 16 стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім умацоўваліся пазіцыі каталіцкай царквы, а праваслаўная трапіла ў крызіснае становішча. У грамадскім жыцці часцей месца старабеларускай мовы пачалі займаць польская і лацінская мовы. Але былі і сярод палякаў асветнікі-рэфарматары, якія з павагай ставіліся да старабеларускай і царкоўнаславянскай моў, выказвалі меркаванне аб мірным існаванні розных моў і традыцый розных народаў, выступалі таксама за адкрыцце школ, пашырэнне і рэформы ў галіне адукацыі.
Цікавасць выклікае сяброўства і блізкасць поглядаў нашага земляка і Сымона Буднага. Менавіта творы С. Буднага «Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» былі надрукаваны Васілем Цяпінскім у 1562 годзе ў Нясвіжы. Няма дакладных гістарычных звестак аб замежнай адукацыі Цяпінскага, таму што вучоба за мяжой каштавала дорага, і шмат год свайго жыцця Васіль аддаў іншым справам – службе ў войску, грамадскай дзейнасці… Нягледзячы на гэта, Васіль Цяпінскі быў надзвычай адукаваным і таленавітым, бо толькі такія людзі маглі брацца за пераклады Бібліі. Патрэбны былі веды не толькі ў сферы лінгвістыкі, літаратуры, гісторыі і тэалогіі.

Творчасць В. Цяпінскага прасякнута моцным імкненнем удасканаліць існуючае на той момант становішча не толькі ў галіне адукацыі, асветы, але і ставіла мэтай ўзняць нацыянальнае самавы-значэнне.
Небагаты шляхціц Васіль Цяпінскі на свае сродкі зрабіў па тым часе вялікую справу – пераклад і друкаванне беларускамоўнага Евангелля.

(Працяг будзе).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *