Да юбілею Васіля Цяпінскага

12 верасня 2020 года наш райцэнтр будзе адзначаць своё 516-годдзе. У гэты дзень у райцэнтры пройдуць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня горада.

Значнай падзеяй вялікага культурнага мерапрыемства абяцае стаць свята, прысвечанае 480-годдзю нашага знакамітага земляка, гуманіста, асветніка і пісьменніка Васіля Цяпінскага.
Падрыхтоўка «Цяпінскага фэсту» поўным ходам вялася зімой і на пачатку вясны гэтага года згодна даручэння па падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 480-годдзю Васіля Цяпінскага, зацверджаных старшынёй райвыканкама.

Але сітуацыя, звязаная з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі, прымусіла дзейнасць па падрыхтоўцы да юбілею нашага Васіля прыпыніць.

Падрыхтоўка эмблемы «Цяпінскага фэсту», распрацоўка эскізаў календароў, плакатаў, лагатыпа фальклорнага мерапрыемства, арганізацыя шматлікіх конкурсаў, выстаў, тэматычных пляцовак, раённая акцыя «Кніга.BY», распрацоўка і выкананне геалагічнага дрэва роду Васіля Цяпінскага, арганізацыя фотазоны «Жывыя скульптуры», Рыцарскага турніру, адкрыццё крыніцы В. Цяпінскага, устаноўка стыляванага друкарскага станка – далёка не поўны пералік таго, што запланавана зрабіць да фальклорнага свята «Цяпінскі фэст» у рамках святкавання 512-годдзя райцэнтра.

Копія друкарскага станка сярэдзіны 16 стагоддзя на інтэрактыўнай пляцоўцы ў райцэнтры.

Значныя работы неабходна правесці па добраўпарадкаванні і навя- дзенні парадку на зямлі ў райцэнтры, у вёсцы Цяпіна і навакольных мясцінах не толькі арганізацыям, але і до- маўладальнікам.

Шмат з таго, што запланавана, ужо зроблена. Напрыклад, лагічна і выгодна ў кампазіцыйным плане ўпісваюцца на інтэрактыўнай пляцоўцы ў райцэнтры два арт-аб’екты — раскрытая кніга і копія друкарскага станка сярэдзіны 16 стагоддзя. Яшчэ не бачылі? Пацікаўцеся, не пашкадуеце.
Адным словам, каб годна адзначыць 480-годдзе Васіля Цяпінскага ў Дзень горада Чашнікі, папрацаваць трэба нямала.

Міхаіл Дзеравяга.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

4 часа ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

10 часов ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

14 часов ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

14 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

16 часов ago

Пьяный посетитель кафе избил сотрудника из-за потерянного ключа

Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…

16 часов ago