Да юбілею Васіля Цяпінскага

12 верасня 2020 года наш райцэнтр будзе адзначаць своё 516-годдзе. У гэты дзень у райцэнтры пройдуць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня горада.

Значнай падзеяй вялікага культурнага мерапрыемства абяцае стаць свята, прысвечанае 480-годдзю нашага знакамітага земляка, гуманіста, асветніка і пісьменніка Васіля Цяпінскага.
Падрыхтоўка «Цяпінскага фэсту» поўным ходам вялася зімой і на пачатку вясны гэтага года згодна даручэння па падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 480-годдзю Васіля Цяпінскага, зацверджаных старшынёй райвыканкама.

Але сітуацыя, звязаная з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі, прымусіла дзейнасць па падрыхтоўцы да юбілею нашага Васіля прыпыніць.

Падрыхтоўка эмблемы «Цяпінскага фэсту», распрацоўка эскізаў календароў, плакатаў, лагатыпа фальклорнага мерапрыемства, арганізацыя шматлікіх конкурсаў, выстаў, тэматычных пляцовак, раённая акцыя «Кніга.BY», распрацоўка і выкананне геалагічнага дрэва роду Васіля Цяпінскага, арганізацыя фотазоны «Жывыя скульптуры», Рыцарскага турніру, адкрыццё крыніцы В. Цяпінскага, устаноўка стыляванага друкарскага станка — далёка не поўны пералік таго, што запланавана зрабіць да фальклорнага свята «Цяпінскі фэст» у рамках святкавання 512-годдзя райцэнтра.

Копія друкарскага станка сярэдзіны 16 стагоддзя на інтэрактыўнай пляцоўцы ў райцэнтры.

Значныя работы неабходна правесці па добраўпарадкаванні і навя- дзенні парадку на зямлі ў райцэнтры, у вёсцы Цяпіна і навакольных мясцінах не толькі арганізацыям, але і до- маўладальнікам.

Шмат з таго, што запланавана, ужо зроблена. Напрыклад, лагічна і выгодна ў кампазіцыйным плане ўпісваюцца на інтэрактыўнай пляцоўцы ў райцэнтры два арт-аб’екты — раскрытая кніга і копія друкарскага станка сярэдзіны 16 стагоддзя. Яшчэ не бачылі? Пацікаўцеся, не пашкадуеце.
Адным словам, каб годна адзначыць 480-годдзе Васіля Цяпінскага ў Дзень горада Чашнікі, папрацаваць трэба нямала.

Міхаіл Дзеравяга.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *