Школьны партфель з «Белкнігай»

Збіраем школьны партфель у кнігарнях «Белкніга»: зараз ва ўсіх крамах гандлёвай сеткі дзейнічае зніжка ад 8% на ўсю кніжную прадукцыю выдавецтва «Аверсэв». Рабочыя сшыткі, сшыткі для лабараторных работ, слоўнікі і даведнікі, каляндарна-тэматычнае планаванне для настаўнікаў —усё гэта і многае іншае можна набыць у «Белкнізе» па аптымальнай цане.


Таксама па 31 жніўня ў кнігарнях у рамках акцыі «Рыхтуемся да школы» вучэбна-метадычныя выданні для педагогаў і вучняў, а таксама серыя «Школьныя слоўнікі» ад выдавецтва «Народная асвета» будуць каштаваць на 15% танней.

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *