«Тая вёска, дзе ты нарадзіўся»

Святы, прымеркаваныя да дня вуліцы ці вёскі, у нашым раёне праводзяцца часта і карыстаюцца папулярнасцю. Арганізатарамі іх амаль заўжды з’яўляюцца работнікі культуры. Работа гэта крапатлівая, сур’ёзная. Да мерапрыемства рыхтуюцца груптоўна. Шмат часу трэба, каб сабраць цікавую інфармацыю аб назве населенага пункта ці вуліцы. Трэба больш даведацца аб жыхарах, пра цікавыя выпадкі і значныя падзеі, які тут адбываліся раней. Загадзя сустракаюцца работнікі культуры з жыхарамі, вядуць гутарку, збіраюць неабходную для будучага свята інфармацыю, абмяркоўваюць час  правядзення мерапрыемства, каб было зручна ўсім.

Так, значная частка свята звычайна адводзіцца гісторыі населенага пункта, віншаванням юбіляраў, старэйшых жыхароў, асобная ўвага надаецца ўдзельнікам вайны ці сведкам тых падзей. Не забываюць і пра моладзь, бо гэта будучыня краіны. Пашана і павага шматдзетным сем’ям… А якое ж свята без песень і танцаў?
Зусім нядаўна, 25 ліпеня, самадзейныя артысты Кругліцкага СДК правялі свята вуліц Лугавой і Сельскай у вёсцы Кругліца «Твая вуліца, дзе ты нарадзіўся». Пачалося яно з пажадання дабрабыту, міру, радасці, поспехаў прысутным. Панаваў цудоўны настрой! Потым у выкананні саліста народнага фальклорнага калектыву «Кругліца» В. Хадасевіча прагучала песня «Родная деревня», музыку да якой напісаў сам выканаўца, а словы песні належаць нашай зямлячцы з Чашнік Тамары Уладзіміраўне Несцяронак.
У год 75-годдзя з Дня Перамогі арганізатары не прамінулі і ваенную тэматыку. Няма таго куточка ў роднай Беларусі, які б не закранула вайна. Але прыйшла перамога, прыйшла праз страты, цяжкасці і жахі. Не абмінула гэтая бяда і названыя вуліцы. Змагаўся за нашу свабоду і Шыбека Мікалай Паўлавіч… Няўмольна хутка бяжыць час. Жывуць тыя, хто памятае вайну. Вядучыя нізка пакланіліся ўсім ветэранам і сведкам усеагульнай бяды. Віншаванні і музычны падарунак прагучалі ў адрас дзяцей вайны і мірных жыхароў-сведкаў тых страшных падзей. Гэта Шыбека Аляксандра Восіпаўна, Шыбека Зінаіда Васільеўна і Курачова Вольга Васільеўна.
Музычныя віншаванні прымалі Таццяна Аляксандраўна Барадаўка і Бакан Аляксандр Аляксандравіч, сям’я Кацараў Валерыя Алегавіча і Ганны Сяргееўны, маладая сям’я Піткевічаў Ігара Аляксандравіча і Ірыны Уладзіміраўны, у якіх у гэтым годзе першы юбілей сумеснага жыцця — папяровае ці баваўнянае вяселле. Асобныя словы былі адрасаваны малодшаму пакаленню. Гэта Ягор Кацар, Паша Бакан і Кірыл Піткевіч. У час свята гучалі словы віншавання і музычныя падарункі не толькі для жыхароў гэтых вуліц, але і для гараджан, прыехаўшых праведаць сваіх родных. Хай іх жыццёвыя дарогі і параскідалі па ўсёй нашай краіне, але не забываюць яны сваю малую радзіму, наведваюць бацькоўскую сядзібу, нездарма кажуць, што цягне да вытокаў.


Пад час свята гучалі розныя песні, падрыхтаванныя работнікамі культуры Кругліцкага СДК: «Вёсачка мая», «Беларусь-партызанка», «Ромашка белая», «Як казалі пра мяне, маладзіцу», «Кучары», «Каліна-ягада», «Чорна рэдзька», «Развітальная» другія.
Тут, на свяце, арганізавалі выставу народнай творчасці «Ганна-ўмеліца», на якой былі прадстаўлены цудоўныя вышыванкі, зробленыя жыхаркай Кругліцы Ганнай Іванаўнай Варвашэвіч.
Напрыканцы свята вядучыя пажадалі жыхарам і гасцям гэтых вуліц моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, хлеба ўволю, каб ён заўсёды ганарова ўзвышаўся на стале і жыць шчасліва пад мірным небам нашай роднай краіны!
Вось так творчыя калектывы Кругліцкага СДК і яго загадчыца Алёна Пятроўна Нямчонак змаглі парадаваць вяскоўцаў.

Марына МІШУЛКОВА.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Сработавший АПИ помог супружеской паре спастись из горевшего дома

Сработавший автономный пожарный извещатель (АПИ) помог спастись супружеской паре из горевшего дома в Минском районе.…

6 часов ago

Аккомпаниатор по призванию: как Мария Неверка вдохновляет односельчан

 В небольших населенных пунктах Дом культуры, или, в простонародье, клуб, становится центром притяжения. Здесь царит…

6 часов ago

Готовы работать с 14 лет. На зерносушильных комплексах Витебской области трудятся бойцы студотрядов

В Шарковщинском и Верхнедвинском районах школьники в составе студенческих отрядов БРСМ трудятся на зерносушильных комплексах.…

6 часов ago

Лукашенко произвел кадровые назначения в КГБ и заявил об усилении роли Госсекретариата Совбеза

Президент Беларуси Александр Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Комитета государственной безопасности (КГБ), передает корреспондент…

6 часов ago

В самом разгаре третья смена в лагере «Юность»!

Это время побед, открытий и дружбы.  Каждый день — это коктейль из спорта, творчества, танцев…

6 часов ago

Подростки побывали в гостях у энергетиков

В рамках проекта «Каникулы с начинкой» подростки посетили Лукомльскую ГРЭС и её музей, где познакомились…

6 часов ago