Уладзімір Пенін віншуе са святам

Паважаныя сябры!
Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды 90-годдзя газеты!


Рэдакцыю газеты «Чырвоны прамень» вылучаюць актыўная грамадзянская пазіцыя, актуальная праблематыка жыцця рэгіёна, паважлівае стаўленне да чалавека працы. На працягу багатай гісторыі выдання вы руплівай працай розных пакаленняў заваявалі прызнанне чытачоў, з гонарам нясеце званне летапісцаў Чашніцкага раёна.

У розныя часы значны ўклад у развіцццё газеты ўнеслі Міхаіл Ільіч Парфяновіч, Анатоль Паўлавіч Храпскі, Валянціна Канстанцінаўна Зацюпа, Віталь Аляксандравіч Кальцоў і іншыя выдатныя майстры слова.

Сучасная газета выкарыстоўвае новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў журналісцкай рабоце, дзякуючы якім выданне набірае важкасць як у друкаваным асяроддзі, так і ў інтэрнэт-прасторы.
«Чырвоны прамень» пастаянна ўдасканальвае зваротную сувязь з аўдыторыяй, імкнецца першым данесці праўдзівае слова да грамадскасці.

Жадаем супрацоўнікам рэдакцыі і надалей адпавядаць патрабаванням часу, новых аўтарскіх знаходак, трывалага фінансавага становішча і плённай працы. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, шчасця, натхнення ў творчасці!

З павагай Уладзімір Пенін, намеснік старшыні  Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *