Начальнік Чашніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях размаўляе з настаўнікамі пра бяспеку

Начальнік Чашніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Мікалаевіч Балтрук выступіў перад працоўным калектывам «Сярэдняй школы №2» г. Новалукомль.


Галоўны выратавальнік раена давёў абстаноўку з пажарамі ў рэспубліцы, вобласці і раёне, акрэсліў асноўныя прычыны іх узнікнення. У ходзе выступлення асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасць цеснай звязцы «настаўнік-вучань», бо менавіта педагогі ў школе прывіваюць дзецям веды, не толькі па школьных прадметах, але таксама і ў галіне бяспекі жыццядзейнасці. Як сказаў А. М. Балтрук: «з ранняга дзяцінства, трэба закладваць асновы. Толькі разам, ва ўзаемадзейнасці, можна навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак правілам паводзін з агнем».

Таксама Андрэй Мікалаевіч распавёў пра карысць прылады ранняга выяўлення пажару — аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, дзе яго можна набыць і як выкарыстоўваць. Прадэманстраваў мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач», а таксама рассказаў, як яго ўсталяваць і выкарыстоўваць. Потым адказаў на пытанні настаўнікаў. Сустрэча атрымалася вельмі цёплая і, што самае важнае, прайшла ў рэжыме дыялогу.

Па матерыялам Чашніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, падрыхтавала Наталля СТУКАЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *