У мікрараёне папяровай фабрыкі хлопчыкаў і дзяўчынак, навучэнцаў мясцовай школы, з маленства вучаць любіць сваю родную мову і беларускія традыцыі

Не сакрэт, што ў сенняшнім рытме жыцця цяжка часам спыніцца і звярнуцца да традыцый беларускага народа, на якіх выхавалася не адно пакаленне нашых продкаў. Старадаўнія абрады, прысвечаныя розным, вельмі важным падзеям у сямейным жыцці альбо звязаныя з народным календаром, спрадвек шанаваліся беларусамі і заўседы мелі месца сярод іншых святаў.Не сакрэт, што ў сенняшнім рытме жыцця цяжка часам спыніцца і звярнуцца да традыцый беларускага народа, на якіх выхавалася не адно пакаленне нашых продкаў. Старадаўнія абрады, прысвечаныя розным, вельмі важным падзеям у сямейным жыцці альбо звязаныя з народным календаром, спрадвек шанаваліся беларусамі і заўседы мелі месца сярод іншых святаў.Зараз, калі адкрыць скарбонку народных традыцый, можна знайсці ў ёй шмат цікавага і змястоўнага, што можна выкарыстаць і сёння.

У мікрараёне папяровай фабрыкі хлопчыкаў і дзяўчынак, навучэнцаў мясцовай школы, з маленства вучаць любіць сваю родную мову і беларускія традыцыі. Не раз маленькія артысты ўдзельнічалі ў розных абрадах і тэатралізаваных пастаноўках. Падрыхтоўка да мерапрыемстваў вядзецца сапраўды сур’ёзная. Трэба не толькі вывучыць тэкст, але і ўдала выканаць сваю ролю. А гэта часта не так і лёгка зрабіць. Але побач заўсёды настаўнікі і кіраўнікі, якія не толькі дапамогуць з вывучэннем сцэнарных роляў, але і падтрымаюць у час выступлення.

У канцы студзеня ўдзельнікі дзіцячага фальклорнага калектыву «Вяснушкі» паказалі гледачам абрад «Вяселле». Шмат традыцыйных момантаў, якія суправаджалі маладых, што ўступалі ў шлюб, сёння страчана. Калісьці менавіта яны, як лічылася, стваралі для будучай сям’і шчаслівае жыццё.

Пачалося дзеянне з прыбірання нявесты да шлюбнай урачыстасці. Сяброўкі ўпрыгожвалі косы дзяўчыны, а тая пела песню аб скорым замужжы:
«Аддай, матухна, аддай, родная, сваю дочаньку, сваю мілую.
Голуб прыляцеў, узяць захацеў ён галубачку сізакрылую».

Бацькі даюць благаславенне дачцэ, маці ручніком звязвае рукі нявесты, тройчы абводзіць вакол стала ў накірунку сонца. Далей вітаюць жаніха. Маладыя становяцца на ручнік перад бацькамі, а яны частуюць жаніха з нявестай хлебам-соллю. Пасля гэтага бацькі абвязваюць ім рукі ручніком і вядуць на пачэснае месца ў чырвоны кут. Займаюць месцы і госці.

У адпаведнасці з традыцыямі праводзіцца падзел вясельнага каравая.
Гучаць словы: «А ў гэтым караваі сямі палёў пшанічка, пяці крыніц вадзіца, дзесяці кароў масла ды яек паўтараста! Сама сеяла, сама выпякала, сама гасцей гукала, каб каравая паспыталі, шчасця і долі пажадалі».

Затым ідзе віншаванне маладых і ўручэнне падарункаў, абявязкова пасля бацькоўскага благаславення. Кожны падарунак суправаджаецца рыфмаванымі радкамі з пажаданнямі: «Дару абрус вам новы, каб вы былі здаровы», «Дару агурочкі, каб былі добрыя дочкі», «Дару капусту, каб ў доме не было пуста» і іншымі.

Вельмі сімвалічна, што асноўная роля ў благаслаўленні маладых адводзіцца бацькам, якія перадаюць сваю чаргу ў працягу рода дзецям, настаўляюць іх на шчаслівае жыццё і павагу адзін да аднаго.

Пасля тэматычных прыпевак і вясельнага карагода абрад завяршаецца. Вяселле заўсёды было адным з асноўных абрадаў на вёсцы, калі святкаваць збіраліся нават з суседніх сёлаў, а свята доўжылася некалькі дзён. Аб эканоміі сродкаў нашы продкі нават не задумваліся, бо не правесці вяселле па правілах азначала страціць надзею на шчаслівае сямейнае жыцце, бо ўсе этапы абрада якраз нібы праграміравалі на гэта. Адносіцца можна да гэтага па-рознаму, але паважаць старадаўнія традыцыі продкаў мы павінны. Шмат чаго карыснага можна ў гэтым знайсці.
Падрыхтоўку цікавага абрадавага прадстаўлення вялі кіраўнік дзіцячага фальклорнага калектыву «Вяснушкі», які аб’ядноўвае дзяцей ад 7 да 13 гадоў, Антаніна Пятроўна Падрэз, класны кіраўнік пачатковых класаў базавай школы Вольга Ульянаўна Чуес.

Хлопчыкі і дзяўчынкі не ўпершыню дэманструюць свае акцерскае майстэрства. Раней яны ўжо ўдзельнічалі ў «Дажынках», «Масленіцы» і іншых абрадавых святах. А наведваюць заняткі маленькія артысты з вялікім задавальненнем. Вельмі ім падабаецца вучыць ролі, рэпетыраваць, рыхтавацца да выступленняў. Кіраўнікі таксама працуюць на агульны вынік. На занятках ёсць і практыка роднай мовы, і далучэнне да народных традыцый, і навучанне ўпэўненасці перад гледачамі падчас выступленняў.

Старадаўнія традыцыі, прадстаўленыя спалучэннем педагагічнага таленту і дзіцячых здольнасцей, маюць высокае выхаваўчае значэнне. Гэта дапамагае падрастаючаму пакаленню рабіць правільны выбар у жыцці.

Наталія ШЫРКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *