Чашнічане гукалі вясну

У мінулую нядзелю на плошчы каля гарадского Дома культуры ў райцэнтры праводзілі зіму, гукалі вясну. Традыцыйнае свята народнага календара — Масленіцу — святкавалі чашнічане. Дождж унес свае карэктывы, але не перашкодзіў адбыцца мерапрыемству.  У мінулую нядзелю на плошчы каля гарадского Дома культуры ў райцэнтры праводзілі зіму, гукалі вясну. Традыцыйнае свята народнага календара — Масленіцу — святкавалі чашнічане. Дождж унес свае карэктывы, але не перашкодзіў адбыцца мерапрыемству. 

 Гучала музыка, вакол плошчы разгарнулі гандаль прадпрымальнікі. Калектыў народнага клуба аматараў нацыянальнай кухні «Смак» частаваў гасцей блінамі з медам, тварагом, варэннем, а таксама можна было падсілкавацца гарачай юшкай. На імправізаванай сцэне з’явіліся скамарохі і запрасілі ўсіх далучацца да святкавання. Гадзіна ўвагі прысутных была скіравана да галоўных персанажаў свята — Зімы, Вясны і Масленіцы. 

З традыцыямі і абрадамі святочнага тыдня, які праходзіў у гэтым годзе з 8 па 14 сакавіка, пазнаеміла Масленіца. Яна з’явілася на сцэне з блінамі. Масленіца спачатку павіншавала ўсіх са святам, запрасіла жадаючых да ўдзелу ў віктарыне, а потым сабрала ў карагод.
Змяняліся дзея за дзеяй, на сцэне па чарзе з’яўляліся Гаспадыня, Суседка, Цешча. Іх вы-ступленні суправаджаліся гумарам, вяселымі гульнямі і цікавымі конкурсамі. Удзельнікам прапаноўвалі пячы бліны, есці іх на хуткасць, іграць на музычных інструментах, спяваць. Падарункі за перамогу былі таксама сімвалічныя — бліны.

У канцы тэатралізаванага прадстаўлення з’явіліся галоўныя персанажы свята — Зіма і Вясна. Некаторы час яны не маглі вызначыць, каму уладарыць далей. Дапамаглі ім госці свята. Гульня «Перацягванне каната» вырашыла іх спрэчку. Каманда Вясны перамагла, Зіма вымушана была са сваімі Снегавікамі пакінуць сцэну.


А Вясна з пажаданнямі шчасця і дабра запрасіла ўсіх да вогнішча. Самы важны момант святочнага мерапрыемства — спальванне пудзіла. Пудзіла — сімвал адыходзячай зімы — загарэлася не адразу. Але потым усё ж полымя ахапіла яго. Разам з ім адышлі ўсе непрыемнасці і беды.


Свята праходзіла ярка, самабытна. Далучыцца да народных гулянняў, праводзіць зіму і сустрэць вясну гасцям дапамаглі калектывы ГДК. Свята «Масленіца наша багатая» выклікала цікавасць і ў дарослых, і ў дзяцей. Культработнікі на момант сталі галоўнымі персанажамі тэатралізаванага прадстаўлення, спявалі, весялілі, рабілі ўсе, каб гуканне вясны прайшло займальна. Святочны настрой стварала прадстаўленне, якое падрыхтавалі ўдзельнікі народнага тэатра мініяцюр «Каласок».


На працягу ўсяго свята для прысутных гучалі песні ў выкананні вакальнай групы «Рабінушка» і вакальнай групы народнага клуба «Ветэран», а таксама народнага ансамбля народнай песні «Ульчанка».


Прадоўжылася свята канцэртам, жадаючыя маглі патанцаваць.

Наталля СТУКАЛАВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *