А вы ведаеце, калі на Чашніччыне адбудзецца «Ноч музеяў»

Надзвычай цікавае мерапрыемства 23 мая чакае чашнічан і гасцей горада. У Чашніцкім раённым гістарычным музеі ў гэты дзень з 17.00 да 21.00 ладзіцца «Ноч музеяў».


Фармат не зусім звычайны для нашага раёна, больш звыклы ён для жыхароў вялікіх гарадоў, але арганізатары абяцаюць шмат займальнага і пазнавальнага.
Наведвальнікаў будзе чакаць пачастунак у беларускай хатцы, выстава самавараў «Таямніцы музейнай скарбонкі». Таксама жадаючым будуць прадстаўлены розныя спосабы прадказання лёсу. Адбудзецца дэгустацыя гарбаты і кавы.
Кошт уваходу для дарослых 1,50 беларускага рубля, для дзяцей – 1 рубель.
Прыходзьце, вас чакае шмат цікавага!

Наталія ШЫРКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *