Да фестывалю Васіля Цяпінскага

Згодна пратакола даручэнняў па падрыхтоўцы мерапрыемстваў да фестывалю Васіля Цяпінскага арганізацыі, прадпрыемствы, установы актывізавалі сваю дзейнасць, бо ўжо 29 мая 2021 года пройдзе мерапрыемства па ўшанаванні нашага славутага земляка, асветніка і гуманіста, які пакінуў яркі след у гісторыі не толькі нашага краю, але і ўсёй Беларусі.


Раней мы пісалі пра вытворчасць сублімацыйнага адбітку выявы Цяпінскага на кубках, талерках, футболках, бейсболках, якую наладзіў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна.

Мы пацікавіліся, ці карыстаецца попытам іх прадукцыя. У мінулым годзе 30 арганізацый і прадпрыемставаў раёна заказалі 170 футболак, 126 бейсболак, 70 кубкаў і 9 талерак. На пачатку мая гэтага года чатыры арганізацыі і прадпрыествы падалі заяўкі на выраб тэматычнай прадукцыі — 21 футболку, 7 бейсболак.

Нагадаем, на адбітку, які змешчаны на футболцы, кубку, Васіль Цяпінскі з кнігаю ў руках, што адлюстроўвае накірунак дзейнасці яго як прадаўжальніка гуманістычных і культурна-асветніцкіх традыцый Францыска Скарыны. На заднім плане злева і справа таксама яе вялікасць Кніга — аб чым марыў вялікі гуманіст. На бейсболцы бачым нібыта сонейка, ад якога ва ўсе бакі разыходзяцца, так бы мовіць, промні, якія дораць свет і цяпло. У сярэдзіне круга — вялікае Т — першая літара прозвішча Цяпінскага. Усё гэта разам сімвалізуе тое святло, якое несла перакладчыцкая і друкарская дзейнасць слыннага земляка, адлюстроўвае важнасць і значнасць асветніцкай працы нашага Васіля. Чаму ж не набыць гэтыя рэчы, якія будуць саграваць успамінам пра родную зямлю, стануць добрым падарункам?!

Закупляецца матэрыял у Мінску па папярэдніх заяўках. Аператар камп’ютарнай графікі цэнтра робіць на іх сублімацыйныя адбіткі выявы Цяпінскага. Звяртаем ўвагу, што кошт на выраб прадукцыі павялічыўся. Бейсболка каштуе 13,53 рубля, футболка з аднабаковым друкам — 17,08, двухбаковым — 21,97 (дзіцячая 16,40 і 21,29 адпаведна). Кошт кубка — 9,21 рубля, талеркі — 15,46. Заказаць паслугу можна па тэл. 6-22-50, але не пазней 19 мая, каб паспець пакарыстацца вырабам у час свята.

У дзень фестывалю Цэнтрам будзе арганізавана работа тэматычнай пляцоўкі «Рукатворчы свет цудаў» з выставай-продажам сувенірнай прадукцыі, вырабленай у працоўных майстэрнях у выглядзе дамашніх абярэгаў, дамавікоў, чаўночнікаў, падкоў, лапцей, кубкаў, талерак і іншага. Інструктарам па працоўнай тэрапіі зроблена інтэр’ерная лялька — вобраз Васіля Цяпінскага.
Нам падаецца, што трэба зрабіць усё, каб свята атрымалася. Бо зварот да гістарычнай спадчыны — гэта важны сродак з’яднання ўсіх нас. Заставайцеся разам з фестывалем Васіля Цяпінскага!

Ірына САЛАЎЁВА.

Поделиться в:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *