У рамках Тыдня прапаганды беларускай кнігі ў Кругліцкай сельскай бібліятэцы адбылася акцыя «Кнігаварот на вуліцы»


У рамках Тыдня прапаганды беларускай кнігі «Прыгарніся да роднага слова» ў Кругліцкай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная акцыя «Кнігаварот на вуліцы», была арганізавана кніжная выстава-запрашэнне «Калі вам да спадобы беларускія аўтары», а таксама чытачоў запрасілі ў літаратурную гасцёўню «Пісьменнікі-землякі». На ўсіх вышэйназваных мерапрыемствах гасцей знаёмілі з кнігамі беларускіх аўтараў, расказвалі пра жыццёвы і творчы шлях знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, у тым ліку і нашых землякоў — Алеся Шашкова, Янкі Журбы, Генадзя Пашкова.
Асабліва цікава прайшла гульня «Поле цудаў» на тэму «Падарожжа па краіне беларускіх казак». Яе ўдзельнікі змагаліся за перамогу па тых жа правілах, што і ў тэлевізійным шоу.
Заданні тураў былі падабраны з беларускіх казак — «Жаронцы», «Разумная дачка», «Удовін сын», «Як Васіль змея пераадолеў», «Тром-сын Безыменны». Арганізатары адзначылі, што дзеці добра ведаюць народныя творы. Хлопцы і дзяўчаткі напрыканцы атрымалі падарункі, а пераможца — салодкі суперпрыз.

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *