Скарбонка ўзнагарод Вядрэнскай дзіцячы сад-базавай школы поўніцца

Заўсёды ў Вядрэнскай дзіцячы сад-базавай школе вучні і настаўнікі адказна і з цікавасцю ўдзельнічаюць у разнастайных конкурсах і спаборніцтвах. Не стаў выключэннем і новы навучальны год. Не паспеў празвінець першы званок, а ў скарбонцы ўстановы ўжо пяць узнагарод!


Сапраўды, першы восеньскі месяц прынёс багаты ўраджай на дыпломы: чатыры ўзнагароды раённага ўзроўню і адна абласная.

17 верасня ў Чашніцкім районным цэнтры культуры і народнай творчасці ў рамках святкавання Дня народнага адзінства адбылася выстава-конкурс асенніх букетаў і кампазіцый з прыроднага матэрыялу «Кветак асенні карнавал», дзе прынялі ўдзел мноства арганізацый раёна. Над арыгінальным эцюдам, які насіў назву «Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!», з захапленнем і асобым энтузіязмам працаваў калектыў педагогаў школы, таму і атрымаў ганаровае першае месца.

У гэты дзень адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Юных экскурсаводаў». З установы на спаборніцтва было прадстаўлена дзве работы ў намінацыі «Гісторыя аднаго экспаната», дзе ўдзельнікі павінны былі паведаміць пра адзін з экземпляраў, што трапіў у школьны музей не пазней 2019 года. І абедзве атрымалі дыпломы! Яно і зразумела: канкурсанты крэатыўна падышлі да спаборніцтва і старанна папрацавалі. Ксенія Кудраўцава, вучаніца 8 класа, выступала з экскурсіяй па тэме «На варце бяспекі» (кіраўнік А.У. Тарушка). Дзевяцікласніца Дар’я Доўгая — з работай «Рэха далёкай вайны» (кіраўнік М.С. Брыль). Ксенія расказвала пра незвычайны экспанат — металічную пажарную каску ўзору 1955 года. Незвычайная яна тым, што з’яўляецца апошняй ў сваім родзе пажарнай каскай, зробленай з металу. Трэба заўважыць, што даследчая работа праводзілася пры супрацоўніцтве з Чашніцкім раённым ад-дзелам па надзвычайных сітуацыях. Кіраўнік установы адукацыі за гэта дзякуе ім. Дар’я паведала пра франтавое пісьмо — «трохвугольнік». Гэта сапраўды эксклюзіўны і цэнны экспанат: мала ў якіх школьных музеях захаваліся салдацкія пісьмы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Абедзве работы атрымалі Дыпломы трэцяй ступені.

Трэба адзначыць, што работа Ксеніі Кудраўцавай была адабрана для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу. Дарэчы, ён прайшоў 28 верасня ў рэжыме анлайн-канферэнцыі. Тут удзельнікам спатрэбіліся ўсе іх таленты: артыстызм, крэатыўнасць, эмацыянальнасць і ўменне захапіць слухачоў. Па выніках мерапрыемства Ксенія стала лаўрэатам абласнога этапа конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі і была ўзнагароджана Дыпломам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Віншуем з перамогай!

У канцы верасня настаўнікі і кіраўнікі школьных музеяў прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку». Настаўніца нямецкай мовы Аксана Уладзіміраўна Тарушка прадставіла сваю работу ў намінацыі «Творчыя знаходкі ў музеі». Тэматычная экскурсія з элементамі тэатральнай пастаноўкі «Падарожжа ў сялянскую хату» атрымала пачэсны Дыплом другой ступені.

Пяць дыпломаў за першы месяц працы для невялікай вясковай школы — гэта варта павагі. Правільна арганізаваная сумесная работа вучняў, настаўнікаў і кіраўніцтва прыносіць свае вынікі. Пажадаем Вядрэнскай установе адукацыі новых перамог!

Марына МІШУЛКОВА.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

13 минут ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

5 часов ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

5 часов ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

6 часов ago

“Малая радзіма” и “Код молодости”. Какие локации будут работать на “Купалье” в Александрии

"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…

1 день ago

Прямая линия с председателем райисполкома

20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…

1 день ago