В Шарковщине прошел областной праздник любительских объединений «Яблычны Фэст»

Яскрава і відовішчна  прайшло пятае абласное свята аматарскіх аб’яднанняў «Яблычны фэст» у Шаркаўшчыне, якое сабрала вялікае мноства гасцей не толькі з Беларусі, але і з замежжа.

У мінулыя гады мерапрыемства ладзілася на малой радзіме нашага земляка, садавода-селекцыянера Івана Сікоры ў вёсцы Алашкі. Па рашэнні аргкамітэта сёлетняе свята праходзіць у гарадскім пасёлку.

У 11 гадзін на плошчы Леніна арганізатары і ўдзельнікі мітынгу, у тым ліку госці з Расійская Федэрацыі, ўсклалі кветкі да помніка воінам і партызанам, хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Гучныя фанфары а трынаццатай гадзіне абвясцілі аб адкрыцці абласнога свята «Яблычны фэст». Гасцей і ўдзельнікаў урачыстасці са сцэны адкрытай канцэртнай пляцоўкі вітала кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Кашмілам.

— Дарагія сябры, як цёплае лета ў гэты дзень пераходзіць у шчодрую восень, так няхай усе вашы справы і пачынанні прынясуць плён, а мары пачнуць здзяйсняцца! Жадаю ўсім прыемнага адпачынку на гасціннай шаркаўшчынскай зямлі, — прамовіў кіраўнік Шаркаўшчынскага раёна.

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў пажадаў, каб «Яблычны фэст» у Шаркаўшчыне развіваўся і збіраў гасцей з усіх куткоў краіны і замежжа.

У народзе лічыцца, што яблыкі, як і іншую садавіну новага ўраджаю, можна паспытаць толькі тады, калі яны будуць асвечаны свяшчэннаслужыцелем. Па праваслаўных канонах на галоўнай сцэне словы малітвы прачыталі святары, а затым  святой вадою акрапілі плады садавіны і гародніны.

Арганізатары свята загадзя паклапаціліся, каб падчас мерапрыемства былі задзейнічаны цэнтральныя плошчы і вуліцы гарадскога пасёлка. І не здарма, бо акрамя шаркаўчан прыехалі калектывы ажно з сямнаццаці гарадоў і раёнаў Віцебшчыны. На нашу гасцінную зямлю завіталі прафесійныя калектывы артыстаў з Мінска, нават з Пскова і Архангельска Расійскай Федэрацыі.

З расійскімі гасцямі шаркаўчане ажыццявілі  аўтапрабег «Дарогамі памяці і подзвігу» з раённага цэнтра у аграгарадок Германавічы, дзе наведалі музеі, гістарычныя мясціны, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

У Шаркаўшчыне гучала музыка, песні, на тэматычных пляцоўках праводзіліся выставы-прэзентацыі, літаратурныя чытанні, квэст-гульні, спартыўныя забавы. Шматлюдна было на падворках сельскіх Саветаў і арганізацый гарпасёлка.

Працавала перасоўная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны.

Выступілі  харэаграфічны каллектыў «Авангард» з Пскоўскага раёна  Расійскай Федэрацыі. Прыхільнікі песеннай творчасці Нацыянальнага акадэмічнага хора імя Генадзя Цітовіча  скарысталі магчымасць трапіць на канцэрт гэтага славутага калектыву.

«Нам памяць засталася ў спадчыну» — такую назву мела песенная праграма артыстаў з Архангельска.  Адбыўся канцэрт  народнага ансамбля песні  «Фярцінка» з Полацка. Мілагучную ігру на саксафоне падарыў публіцы музыкант з Мінска Яўген Масленнікаў. Таксама выступілі шаркаўшчынскія артысты з канцэртнай праграмай «Таланты зямлі шаркаўшчынскай».

А завяршылася абласное свята салютам.

Источник

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Фотофакт. Торжественная церемония перезахоронения

Сегодня у воинского захоронения №2623 в деревне Горы Чашникского района состоялась торжественная церемония перезахоронения останков…

2 часа ago

Подробности нового раунда переговоров Лукашенко со спецпосланником США Коулом

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с представителями команды Президента США Дональда Трампа во главе со…

5 часов ago

Праздник, рожденный историей

Депутат Пала­ты предста­вителей На­ционального собрания Республики Бе­ларусь Виктор Азарёнок: – День народного единства – один…

6 часов ago

Голос молодого поколения: о Дне народного единства

Яна Бурдыко, учащаяся 10- го класса Чаш­никской гимна­зии: – Для меня день 17 сентября на­полнен…

6 часов ago

Игорь Залесский, руководитель по военно-патриотическому воспитанию средней школы №4 г. Чашники:

– Одна из важных дат истории Беларуси – 17 сентября 1939 года, подарившая надежду на­роду…

6 часов ago

Биатлонистка из Новолукомля поднялась на пьедестал республиканских соревнований

Наша землячка Виталина Шашкова – бронзовый призер «Спартакиады училищ олимпийского резерва» по биатлону. В г.…

7 часов ago