А вы чулі пра хвіліну гучнага чытання вершаў Агніі Барто?

Да юбілею вядомай дзіцячай пісьменніцы Агніі Барто калектыў Альшанскай сельскай бібліятэкі разам з удзельнікамі клуба інтэлектуальнай гульні «Эрудыт» падрыхтавалі хвіліны гучнага чытання вершаў паэтэсы. Мерапрыемства прайшло даволі цікава, з асаблівым уздымам. Магчыма, таму, што творы Агніі Барто вядомы кожнаму з нас з ранняга дзяцінства.
Школьнікі з задавальненнем дэкламавалі вершы аўтаркі. Некаторыя з іх — з выкарыстаннем адпаведных цацак, галоўных герояў паэтычнай спадчыны Агніі Львоўны.

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *