У «Палацы працы-Агра» — дажынкі

Усімі апошнімі гадамі ва ўсіх зводках райсельгасхарчу, якія тычацца важнейшых напрамкаў сельскагаспадарчай дзейнасці, звыкла бачыць ААТ «Палац працы-Агра».


Вось і сёлетняй зернеўборачнай кампаніяй акцыянернае таварыства з першых дзён заняло лідзіруючую пазіцыю, не дзіва, што першым завяршыла ўборку зерневых і зернебабовых культур. Калектыў гаспадаркі заўсёды вылучалі дысцыплінаванасць і парадак, адказныя адносіны да справы, праца на канчатковы вынік.
«Палац працы-Агра» ў гэтым годзе абмалаціў 1825 гектараў зерневых і зернебабовых, сабраў 4211 тон хлеба. Другі вынік, пасля КУСГП «Семена», і па ўраджайнасці — 23,1 цэнтнера з гектара.
А сёння ў гаспадарцы ладзяць свята «Дажынкі». Зразумела, што галоўныя яго дзеючыя асобы — механізатары, вадзіцелі, прадстаўнікі агранамічнай службы, кіраўнікі, адным словам, тыя, хто з дня ў дзень зранку да позняга вечара шчыраваў на хлебнай ніве.
Як гэта было, у наступным нумары газеты.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *