У горадзе энергетыкаў расшыраны суботні кірмаш выклікаў вялікую цікавасць. Традыцыйны базарны дзень ператварыўся ў святочны. Гучала музыка, выступалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, разыгрывалася латарэя. Гараджане асабліва цікавіліся садавінай і агароднінай, мясной прадукцыяй. Хтосьці нёс саджанцы, хтосьці набыў сельгасінвентар для наступнага сезона. У Новалукомлі, як вядома, шмат дачнікаў.
— Я кожны год чакаю з нецярплівасцю кірмашоў, — падзялілася новалукамчанка Ірына. — Нават грошы адкладваю. Усё ёсць, што патрэбна. Галоўнае — сваё.
Такое меркаванне падзяляюць многія. Кірмашы праходзяць не першыя выхадныя. Ёсць попыт на прадукцыю — прыязджай і рэалізуй. Было б жаданне.
У Чашніках у нядзелю таксама панавала святочная атмасфера. У восем раніцы кірмаш распачаў работу. Бульба, морква, капуста — не абыдзецца ніводны стол без агародніны. Зерне, мяса, мёд, рыба таксама даспадобы. Набывалі неабходны тавар чашнічане і весяліліся. Асабліва шматлюдна было падчас розыгрышу латарэі. Уладальнікі білетаў з нецярплівасцю чакалі моманту, калі стануць вядомыя імёны пераможцаў. Прызоў было падрыхтавана болей сотні. Фінансавыя сродкі на набыццё апошніх выдзелілі спонсары. Галоўны прыз — бычок – дастаўся госцю з Бранска. Ён атрымаў сертыфікат на набыццё жывёлы ў адной з гаспадарак раёна.
Культработнікі зрабілі ўсё магчымае, каб расшыраны кірмаш запомніўся жыхарам і гасцям горада. Спявалі, танцавалі, весялілі публіку. Дзіцячы драматычны калектыў “Фантазёр”, народны тэатр мініяцюр, харэаграфічны калектыў “Фьюжен” ГДК, фальклорны калектыў “Прасніца” з Іванска прапанавалі шмат цікавага.
Прыходзілі людзі на кірмаш, станавіліся адначасова ўдзельнікамі свята. Калі яшчэ пабачыш такое?.. Толькі ў кірмашовыя кастрычніцкія дні.
Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.
На совещании у Президента Беларуси по вопросу создания Академии интеллектуальных технологий была подробно изложена концепция университета…
Вопрос соблюдения нанимателями требований закона о пенсионном обеспечении рассмотрели на еженедельном совещании у председателя райисполкома.…
В рамках республиканского проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникской больнице продолжается активная работа по…
Характеристика планируемых к удалению объектов растительного мираВид (порода)КоличествоРасположениеМесто и время проведения общественного обсужденияОснование для удаления…
В соответствии с решением Витебского областного исполнительного комитета от 27 мая 2026 г. № 427 «Об…
8 августа 2026 года с 9.00 до 12.00 по тел.: 3-47-76 — с первым заместителем…