Гэтае свята ў першую ня- дзелю верасня — напамін пра нашу багатую гісторьію, сведчанне дзяржаўнага клопату аб развіцці сучаснай айчыннай літаратуры. Адметнасць Дня беларускага пісьменства ў тым, што сталіца яго правядзення кожны год іншая — адзін з райцэнтраў, чыю мінуўшчыну ўпрыгожваюць значныя культурна-асветніцкія з’явы і падзеі, імёны выбітных творцаў. Паколькі да ўшанавання яе Вялікасці Кнігі прынята грунтоўна рыхтавацца, дзеля гэтага прадугледжана спецыяльная дзяржаўная субсідыя. І аблічча горада, які збярэ на зараз ужо традыцыйнае мерапрыемства літаратараў, выдаўцоў, бібліятэкараў, чытачоў з усіх куткоў Беларусі, загадзя пераўтвараецца, як кажуць, на вачах.
Свята міне, а памяць пра яго застанецца, будзе сілкаваць мясцовае культурнае жыццё, натхняць на творчасць. Прыкладам таму і чатыры райцэнтры Віцебшчыны, дзе яскравы след пакінуў Дзень беларускага пісьменства.
Упершыню ён адбыўся ў 1994 годзе ў Полацку, адным са старэйшых і ў мінулым найбольш культурна развітых усходнеславянскіх гарадоў, радзіме Еўфрасінні Полацкай, Сімяёна Полацкага, Францыска Скарыны, калысцы беларускага пісьменства.
У 1998 годзе свята прымала Орша. Адзін з прыгажэйшьіх райцэнтраў краіны — Паставы — у 2006-м.
А Дзень беларускага пісьменства ў Глыбокім (2012 г) праходзіў у межах Года кнігі, калі святкавалі 495-годдзе першага беларускамоўнага выдання, ажыццёўленага Францыскам Скарынам.
(Па матэрыялах прэсы)
Состоятся «прямые линии» 29 августа 2026 года с 9.00 до 12.00 по тел.: 3-47-76 —…
за добросовестный труд, высокий профессионализм, достижение высоких показателей в уборочной кампании 2026 года объявлена: —…
В истории суверенной Беларуси есть вехи, определившие судьбу поколений. Среди нас живут люди, которые не…
Выпускники, покинувшие школьные стены лишь вчера, сегодня вновь переступают порог учебных кабинетов, но уже в…
Совещание у председателя райисполкома началось с приятного момента: поздравления с днем рождения принимала начальник отдела…
Повышение трудовых пенсий в среднем на 5% произойдет с 1 сентября. Это предусмотрено указом №288,…