Цікавае жыццё “Крынічанькі”

dazhynki-2

У апошні час усё часцей звяртаюцца жыхары вёсак Кругліцкага сельсавета з просьбай падзякаваць за шчырую народную песню, танец, пастаноўку дзіцячы фальклорны калектыў “Крынічанька”, які працуе на базе Кругліцкага СДК. Узначальвае  яго больш за 16 гадоў Алёна Пятроўна Нямчонак.  У складзе — вучні  Грынькоўскай ДССШ.  Шмат карысных і цікавых спраў на іх рахунку. Асноўнымі ж напрамкамі  — экпедыцыйна-даследчая дзейнасць, адраджэнне і захаванне рэгіянальных народных свят і абрадаў, песеннай і танцавальнай творчасці.

Падабаецца ўдзельнікам радаваць землякоў, тым больш што сярод іх шмат знаёмых і родных людзей.  З канцэртамі  выступаюць  перад работнікамі фермаў пад Новы год, да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дня жанчын, віншуюць   ветэрана Вялікай  Айчыннай вайны  Міхаіла Адамавіча Цапко з в. Пуські ў яго дома з нагоды свят.

Акрамя таго, з пачатку года калектывам падрыхтавана і праведзена шмат абрадаў.  А зусім нядаўна ў Кругліцкім СДК прайшлі “Дажыначкі”. Цікавым атрымалася мерапрыемства. Было нямала танцаў, гучалі   прымеркаваныя да свята народныя песні. Дзяўчынкі выступілі ў ролі жней. Падзяку гледачы выказвалі апладысментамі.

Тамара ЯЗЁНАК.

Поделиться в:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *