У апошні час усё часцей звяртаюцца жыхары вёсак Кругліцкага сельсавета з просьбай падзякаваць за шчырую народную песню, танец, пастаноўку дзіцячы фальклорны калектыў “Крынічанька”, які працуе на базе Кругліцкага СДК. Узначальвае яго больш за 16 гадоў Алёна Пятроўна Нямчонак. У складзе — вучні Грынькоўскай ДССШ. Шмат карысных і цікавых спраў на іх рахунку. Асноўнымі ж напрамкамі — экпедыцыйна-даследчая дзейнасць, адраджэнне і захаванне рэгіянальных народных свят і абрадаў, песеннай і танцавальнай творчасці.
Падабаецца ўдзельнікам радаваць землякоў, тым больш што сярод іх шмат знаёмых і родных людзей. З канцэртамі выступаюць перад работнікамі фермаў пад Новы год, да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дня жанчын, віншуюць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Адамавіча Цапко з в. Пуські ў яго дома з нагоды свят.
Акрамя таго, з пачатку года калектывам падрыхтавана і праведзена шмат абрадаў. А зусім нядаўна ў Кругліцкім СДК прайшлі “Дажыначкі”. Цікавым атрымалася мерапрыемства. Было нямала танцаў, гучалі прымеркаваныя да свята народныя песні. Дзяўчынкі выступілі ў ролі жней. Падзяку гледачы выказвалі апладысментамі.
Тамара ЯЗЁНАК.
В Беларуси стоимость пользования учебниками в школах фиксированная и составляет 0,5 базовой величины. Так, для…
С 25 августа по 5 сентября в Беларуси пройдет специальное комплексное мероприятие «Внимание – дети!».…
В этом году исполняется 30 лет Всебелорусскому народному собранию – институту, который стал символом народовластия…
Приближается новый учебный год. Родители спешат купить канцелярию, форму и, конечно, главный атрибут ученика –…
Контроль за сложными инженерными сетями и энергетическая безопасность каждого дома входят в обязанности специалистов Чашникской…
Примите искренние поздравления с Днем работников государственной статистики. Сегодня, когда информация стала ключевым ресурсом развития,…