Наш Генадзь Пашкоў

Генадзю Пашкову, вядомаму беларускаму паэту, перакладчыку, публіцысту, які нарадзіўся ў вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёна, 23 сакавіка споўнілася 70 год.
Генадзь Пашкоў — адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў паэтычнага пакалення, якія пачыналі сваю творчасць у сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя. Толькі вершаваных зборнікаў ён выдаў звыш дзясятка. У тым ліку «Кляновік», «Дыстанцыя небяспекі», «Маналог ля кастрышча», «Журавінавы востраў», «Тваім святлом благаславёны, «Званы юнацтва», «Зямлю слухаю»…
Менавіта любоў да роднай зямлі, імкненне глыбей спазнаць свой край, яго лю-дзей — вызначальнае і галоўнае ў творчасці пісьменніка.
Адкрыццём для шырокага кола чытачоў сталі яго самабытныя кнігі нарысаў «Будзень як свята», «Палескія вандроўнікі», дакументальныя аповяды «Агні ў Барханах», «Дарога да акіяна».
Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы свету. У сваю чаргу ён пераклаў на беларускую кнігу знакамітага рускага паэта Юрыя Воранава, а таксама азербайджанскіх, украінскіх, армянскіх, таджыкскіх і латвійскіх аўтараў.
Генадзь Пашкоў — лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. На працягу многіх год з’яўляўся дырэктарам — галоўным рэдактарам выдавецтва » Беларуская энцыклапедыя» Імя Пятруся Броўкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *