Дыплом Вікторыі

Надоўга запомніцца вучаніцы Лукомльскай дзіцячага сада-пачатковай школы паездка ў сталіцу краіны. Сапраўдны пераднавагодні сюрпрыз чакаў чацвёртакласніцу Вікторыю Кручок.

Вікторыя Кручок пасля цырымоніі ўзнагароджання аўтараў лепшых работ адкрытага праекта “Віртуальная фотазамалёўка “Мая родная вуліца”.

А пачалося ўсё з прапановы ўдзельнічаць у адкрытым праекце “Віртуальная фотазамалёўка “Мая родная вуліца”, што праводзіўся ў рамках Года малой радзімы і быў накіраваны на стварэнне ўмоў для захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны розных рэгіёнаў Беларусі.
Праект праводзіўся з красавіка. Удзельнікам неабходна было падрыхтаваць творчую работу — фотазамалёўку (серыю фотаздымкаў), якая б у адвольнай мастацкай форме распавядала пра родную вуліцу, была выканана ў інфармацыйна-пазнавальным або лірычным жанры. Акрамя гэтага, да кожнага здымка неабходна было напісаць невялікія тэкставыя каментарыі. Больш 200 работ прадставілі для ўдзелу школьнікі з розных куткоў Беларусі.
Напярэдадні святкавання Новаго года і Каляд былі падведзены вынікі праекта. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання аўтараў лепшых работ адбылася ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Да нашага гонару сярод іх і наша зямлячка з Лукомля.
Вікторыя Кручок спецыяльна для праекта падрыхтавала “Лукомльскую вандроўку”. Дзяўчынка прапанавала віртуальную экскурсію па вуліцы Горкага, што ў вёсцы Лукомль. Невялікае эсэ і фотоздымкі нашай зямлячкі былі адзначаны ў ліку лепшых работ.
Радасць і хваляванне адчулі дзяўчынка і яе кіраўнік Н. М. Кулагіна, калі прыйшло запрашэнне на цырымонію ўзнагароджання. А потым — цікавая і напоўненая яркімі ўражаннямі паездка. Асабліва спадабаўся навагодні Мінск, які вабіць рознакаляровымі фарбамі і выглядае святочна.
Сама цырымонія прайшла запамінальна. А яшчэ вельмі ўразіла выстава, якую наведалі ўдельнікі ўрачыстага мерапрыемства.
***
Вікторыя Кручок:
— Я вельмі люблю сваю вёску. Для мяне яна самая прыгожая, кожнае дрэўца, кветка, дом знаёмыя. Мне хацелася, каб пра маю малую радзіму даведаліся і іншыя.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Сколько нужно заплатить за учебники?

В Беларуси стоимость пользования учебниками в школах фиксированная и составляет 0,5 базовой величины. Так, для…

2 дня ago

СКМ “Внимание-дети” пройдет с 25 августа по 5 сентября

 С 25 августа по 5 сентября в Беларуси пройдет специальное комплексное мероприятие «Внимание – дети!».…

2 дня ago

К 30-летию Всебелорусского народного собрания

 В этом году исполняется 30 лет Всебелорусскому народному собранию – институту, который стал символом народовластия…

2 дня ago

Здоровье за плечами

 Приближается новый учебный год. Родители спешат купить канцелярию, форму и, конечно, главный атрибут ученика –…

2 дня ago

Ломая стереотипы: женщина во главе энергогазинспекции

 Контроль за сложными инженерными сетями и энергетическая безопасность каждого дома входят в обязанности специалистов Чашникской…

2 дня ago

Уважаемые работники и ветераны органов государственной статистики!

Примите искренние по­здравления с Днем работ­ников государственной статистики. Сегодня, когда инфор­мация стала ключевым ресурсом развития,…

2 дня ago