Ольга Шубенок, заведующая магазином "Эконом Маркет", г. Чашники "Как и сто лет тому назад идёт сюда и стар и млад"
Шаноўныя чытачы!
У 2018-м, які ў краіне быў аб’яўлены Годам малой радзімы, раённай газетай “Чырвоны прамень” праводзіўся конкурс фотаздымкаў “Гэта наша Чашніччына”. Прыняць удзел у ім запрашаліся як прафесійныя фатографы, так і аматары.
Сёння мы падводзім яго вынікі.
А найперш выказваем шчырую падзяку жыхарам Чашніччыны, якія прынялі ўдзел у конкурсе, даслаўшы свае фотаздымкі ў рэдакцыю газеты.
Вольга Шубянок і Вольга Папко, Сяргей Калугін, Сяргей Бялецкі і Юрый Александровіч з Чашнік, Сяргей Роўда з Новалукомля, Аляксандр Раманенка з Тарасак і Таццяна Гурко з аграгарадка Пачаевічы… Іх работы, як і іншых удзельнікаў конкурсу, аб’ядноўваюць уменне ў звычайным бачыць незвычайнае, любоў да малой радзімы.
Хараство прыроды роднага краю стала, бадай, галоўнай тэмай фотаздымкаў. Разам з тым знайшлі сваё адлюстраванне і наша гістарычнае мінулае, і сённяшні дзень чашнічан, занятых стваральнай працай.
У выніку абмеркавання пераможцай конкурсу журы прызнала работу Вольгі Шубянок “Как и сто лет тому назад идёт сюда и стар и млад”. Здымкі”На зямлі бацькоў” Аляксандра Раманенкі і “Мостик” Сяргея Роўды на другім месцы. Трэцяе падзялілі Таццяна Гурко (“Куды ні кінь — лясы шумяць…”) і Вольга Папко (“Одной семьёй”) .
Узнагародай пераможцы і прызёрам — падпіска на “Чырвоны прамень” адпаведна на 9 месяцаў, паўгоддзе і квартал. Падпіскай на квартал рашэннем журы за актыўны ўдзел у конкурсе ўзнагаро-джваецца і чашнічанін Сяргей Калугін.
Дарагія падпісчыкі!
Два наступныя гады стануць працягам Года малой радзімы. А мы паведамляем аб працягу конкурсу “Гэта наша Чашніччына” на тых жа ўмовах і з улікам таго, што асаблівая ўвага ў 2019-м надаецца азеляненню гарадоў і вёсак. Запрашаем вас прыняць у ім удзел.
Фотаработы накіроўвайце па электроннай пошце kl_cha@mail.ru, іх размесцім на старонках і сайце нашай газеты www.chyrvonka.by.
У канцы 2019-га будуць падведзены вынікі конкурсу, журы вызначыць пераможцу і прызёраў.
В Беларуси стоимость пользования учебниками в школах фиксированная и составляет 0,5 базовой величины. Так, для…
С 25 августа по 5 сентября в Беларуси пройдет специальное комплексное мероприятие «Внимание – дети!».…
В этом году исполняется 30 лет Всебелорусскому народному собранию – институту, который стал символом народовластия…
Приближается новый учебный год. Родители спешат купить канцелярию, форму и, конечно, главный атрибут ученика –…
Контроль за сложными инженерными сетями и энергетическая безопасность каждого дома входят в обязанности специалистов Чашникской…
Примите искренние поздравления с Днем работников государственной статистики. Сегодня, когда информация стала ключевым ресурсом развития,…