Падзяка Прэм’ер-міністра

  У папярэднім нумары газеты мы расказвалі аб тым, як ушаноўвалі на Чашніччыне медыцынскіх работнікаў нашага раёна за ўклад у барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй. 

А ў мінулы аўторак у Віцебску адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне медыкаў Прыдзвінскага краю за іх самаадданую працу, нястомную барацьбу за здароўе і жыццё людзей.
Сярод тых, хто ў той дзень атрымаў заслужаную ўзнагароду, і наша зямлячка, урач-інфекцыяніст (загадчык) інфекцыйнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Новалукомльская цэнтральная раённая бальніца» К. А. Вялюга. Кацярына Аляксандраўна прымала Падзяку Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Р. А. Галоўчанкі «за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і аказанне медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19, укараненне новых медыцынскіх тэхналогій».
Высокую ўзнагароду ўручыў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь А. М. Субоцін ( на здымку).
— Прыемна, што столькі ўвагі медыцынскім работнікам, падзялілася Кацярына Аляксандраўна пасля ўручэння ўзнагароды. — Што да маёй Падзякі — гэта падзяка ўсяму калектыву на чале з галоўным урачом М. Я. Пінчуком. Было нялёгка, але мы рабілі ўсё, што можна, каб максімальна дапагчы кожнаму чалавеку. Губляць пільнасці і сёння нельга, клапаціцца пра сваё здароўе трэба пастаянна. Аб гэтым нам усім варта памятаць .

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *