Набывайце надзелы ў Іванску

Жадаеце набыць у аграгарадку зямельны ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома? Без праблем. У Іванску на дадзены момант пустуюць як мінімум 9 надзелаў. Плошча кожнага з іх стандартная – 25 сотак. Сельвыканкам чакае патэнцыяльных пакупнікоў. У бягучым годзе аўкцыёны пакуль не праводзіліся. Не было, на жаль, жадаючых у іх паўдзельнічаць.


Між тым Іванск з’яўляецца цэнтрам сельсавета. Праз дадзены населены пункт праходзіць бойкая аўтатраса. Маецца досыць развітая інфраструктура. Да Чашнік, як кажуць у народзе, рукой падаць. І прыроднымі багаццямі аграгарадок не абдзелены. Да прыкладу: у межах Іванска адразу два возеры.

Не толькі ў цэнтральнай сядзібе можна набыць зямельны надзел. У Прыстоях таксама маюцца пустуючыя ўчасткі (5). Сельвыканкам зусім не супраць пусціць іх з малатка. Вёска знаходзіцца ў 9 кіламетрах ад райцэнтра. Рэчка працякае, лясны масіў побач, у якім шмат ягад і грыбоў. Чыстае паветра, цішыня наўкола. Што яшчэ трэба?

Пустуючыя ўчасткі можна набыць і ў іншых вёсках Іванскага сельсавета (у Харакове, Вялікай Вядрэні, Баярах, Дзямідавічах, Сяльцы, Красніцы, Тоўпенцах). Калі зацікавіліся, тэлефануйце ў сельвыканкам по нумарах 6-39-85, 6-39-86.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *