Акцыя «Абаронім прыгажосць жыцця» у рамках Адзінага дня бяспекі

У рамках Адзінага дня бяспекі у Лукомльскай сельскай бібліятэцы стартавала акцыя «Абаронім прыгажосць жыцця», якую супрацоўнікі ўстановы будуць праводзіць да канца лютага. Арганізатары ставілі мэты дапагчы фарміраванню ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, выканаць адукацыйна-выхаваўчую работу ў гэтым напрамку з падрастаючым пакаленнем. Падчас мерапрыемстваў, якія ўжо адбыліся ў бібліятэцы, хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі на пытанні віктарыны аб небяспечных сітуацыях, складалі правілы сваіх паводзін у выпадку непрадбачаных абставін. Каб лепш замацаваць атрыманыя веды, школьнікам падаравалі памяткі «Бяспечнае дзяцінства» і «5 правілаў электрабяспекі для дзяцей».

Варвара ЮРКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *