Як святкуюць Міжнародны дзень роднай мовы ў Чашніцкай гімназіі

21 лютага ў свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай гімназіі, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх лю-дзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Вучні і педагогі з радасцю адгукнуліся на прапанову запамінальна адзначыць дзень матчынай мовы.

А зараз аб тым, як прайшло гэта свята ў нашай гімназіі….
Беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў. Падчас акцыі «Любімае слова на беларускай мове» вучні і настаўнікі пісалі на стыкерах, у форме сэрца, словы і пры-клейвалі на дошку. У канцы дня ўся яна была ў сэрцах, на якіх напісаны словы каханне, шчасце, рамонак, ажыны, суніцы і шмат іншых.

Мерапрыемства пакінула ва ўсіх часцінку дабрыні, даравала любоў да роднай мовы. Спадзяюся, што дзеці будуць старацца размаўляць па-беларуску, паважаць родную мову.

Паэтычныя перапынкі сталі ўжо добрай святочнай традыцыяй. Вучні загадзя рыхтуюць вершы. Яны выбіраюцца свежыя, энергічныя і гаваркія, каб пасля іх успрымання слухачам было над чым паразважаць, а, можа, каму і загаварыць па-беларуску дапамогуць.

Акрамя гэтага, для вучняў 6-7 класаў прайшла квэст-гульня «Будзем беларусамі». Раздзелы яе былі наступныя: «Падарожжа ў родную мову», «Пытанне з капелюша», «Перакладчыкі», «Літаратурная гасцёўня», «Здзейсні свой квэст!», «Музычны куфэрак». У 3-4 класах правялі інтэрактыўную гульню «Моўныя скарбы». У 5 класе прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Мілы сэрцу край». У бібліятэцы арганізавана выстава «Дзень роднай мовы».

Спадзяемся, што мера-прыемствы, якія мы прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі, і мы змаглі данесці да ўсіх галоўнае – трэба ведаць і любіць «зямлі бацькоўскай слова».

Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

Ульяна Сабалеўская, вучаніца Чашніцкай гімназіі

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *