У рэпертуары народнага аркестра народных інструментаў Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў больш за 30 твораў

У рэпертуары народнага аркестра народных інструментаў Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў больш за 30 твораў. Праграма грунтуецца на творах беларускіх, рускіх і замежных кампазітараў. Разам з тым з’яўляюцца і новыя п’есы, розныя па жанрах і больш складаныя па інструментоўцы: А. Меранкоў, трылогія «Кулікова поле», І. Лучанок, «Мой родны кут», Е. Пцічкін, уверцюра з кінафільма «Два капітаны», шматлікія творы кампазітара А. П’яццоллы.

За час свайго існавання народны аркест народных інструментаў заваяваў папулярнасць сярод слухачоў. Святочныя мерапрыемствы, якія праходзяць на канцэртных пляцоўках раёна, не абыходзяцца без яго выступленняў. Калектыў прымае актыўны ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах горада і раена, у тым ліку прысвечаных дзяржаўным святам.

Сення аркестр – сфарміраваны калектыў, які мае пэўныя традыцыі, але разам з тым знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку.

Аркестр – складаны, многафункцыянальны жывы арганізм, які развіваецца. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца настаўнікі Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў, кожны з іх заслугоўвае павагі. Сярод іх есць і вопытныя, кожны год ен папаўняецца новымі маладымі і таленавітымі выканаўцамі.

У 2019 годзе аркестр стаў лаўрэатам абласнога агляду-конкурсу калектываў мастацкай творчасці і аб’яднанняў з назвай «Народны, узорны» «Званне пацвярджаю». У гэтым жа годзе прыняў удзел у абласным конкурсе аркестраў народных інструментаў «Спяваем разам з аркестрам» у рамках Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», па выніках якога быў адзначаны дыпломам. У 2020-м калектыў атрымаў дыплом удзельніка абласнога відэаконкурсу аркестраў духавых і народных інструментаў «Гучаць аркестры над Дзвіной і Дняпром».

У гэтым годзе аркестр працягвае паспяхова канцэртную дзейнасць.  Калектыў удзельнічаў у I рэспубліканскім адкрытым конкурсе «Гарэзлівыя гармонікі», дзе стаў лаўрэатам III ступені. У красавіку дыстанцыйна выступілі ў I туры конкурсу аркестраў народных інструментаў, аркестраў баянаў і акардэонаў «Спяваем з аркестрам» у межах XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».  
Наталля СТУКАЛАВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *