Проба пера чашничанки Юлии Шашкиной. Природа ждёт своих друзей

Прырода чакае  сваіх сяброў

Думаю, у кожнага ёсць сваё любімае месца адпачынку на прыродзе. Так, аднаго вабіць лес сваёй таямнічасцю, веліччу і непаўторнасцю, другога захапляе  поле шамаценнем траў, рознакаляровасцю кветак, гудзеннем пчол, а трэцяга  заварожвае рэчка плёскатам вады.

Архивное фото

У мяне таксама ёсць любімае месца. Гэта возера, цудоўнае сваім спакоем. прыгажосцю ў любую пару года. Месціцца яно каля вёскі Слідцы, што знаходзіцца паміж Чашнікамі і Новалукомлем.
З нецярпеннем чакаю выхадных, бо нарэшце ўсёй сям’ёй едзем на наша возера. Вунь і ўзгорак, дзе заўсёды спыняемся, адпачываем. Пад’-язджаем, радуемся, выходзім — і наша месца не пазнаць: амаль што сметнік. Гляджу на ўсё гэта і міжволі прыгадваюцца радкі: «Прырода на дзіва праўдзіва — ці вые, ці хмельна пяе. На свет нас яна нарадзіла, а мы забіваем яе». І так прыкра стала на душы, так крыўдна. Прырода, ты радуеш нас магутнымі дрэвамі, духмянымі раслінамі, чыстай вадой, цурчаннем ручаёў, свежым і чыстым паветрам, дорыш сваю гаючую сілу, гармонію і суцяшэнне. Церпіш і толькі моўчкі выстаўляеш напаказ усё тое, што людзі пакідаюць (шклянкі, пакеты, бутэлькі), думаючы, што гэта не страшна, гэтага ніхто не ўбачыць. Але я бачу, мы бачым, бачаць усе. Нават твая пышная зеляніна не ў стане схаваць усё гэтае смецце. Мне сорамна. За нас, людзей. Так, я не кідала гэтае смецце, але я прадстаўнік чалавецтва (а гэта зрабіў менавіта чалавек) і ведаю: мы, людзі, павінны ставіцца да прыроды так, як ставімся да ўласнага дома, дзе мы не кідаем непатрэбныя рэчы на падлогу. Аднак чамусьці ўсё часцей забываем, што гэтая прыгажосць залежыць ад нас, ад таго, як мы да яе ставімся.

Кaжyць, чaлaвeк з’яўляeццa гacпaдapoм пpыpoды. А кaлi мы гacпaдapы, тo i aбapoнцы. Пагадзiцecя, нeльгa тoлькi вaлoдaць, карыстацца і нe плaціць зa дaбpыню дaбpынёй. Бяздyмнa зламанае дрэва, разбураны мурашнік, пpынeceны з пpaгyлкi вялiзны бyкeт ляcныx aбo пaлявыx квeтaк — ycё гэтa пpынociць шкoдy нaвaкoльнaмy acяpoддзю, змяншae пpыpoдныя бaгaццi. A яны, нa жaль, дaлёкa нe бязмeжныя. Hiякiмi зaкoнaмi нe aбмeжaвaць пpыpoдy aд знiшчэння, кaлi кoжны з нac нe ўcвядoмiць: рoбячы шкoдy нaвaкoльнaмy acяpoддзю, мы шкoдзiм нaйпepш caмiм caбe. Разводзячы вогнішчы або раскідваючы смецце, не варта чакаць, што наступствы гэтай шкоды будуць ліквідаваны якімі-небудзь звышсіламі. Так, сёння створана шмат арганізацый па ахове прыроды, якія з гатоўнасцю прымаюць на сябе клопат аб навакольным асяроддзі, адкрыта змагаючыся з тымі, хто замахваецца на багацці. Аднак гэта зусім не азначае, што роля кожнага чалавека ў справе абароны прыроды нязначная. Наадварот, ахова прыроды — гэта справа ўсіх і кожнага паасобку, і варта перш за ўсё пачынаць з самога сябе.

Тут і зараз, на гэтым возеры, на нашым любімым месцы, прыродзе неабходна неадкладная дапамога. І гэтую паслугу мы абавязаны зрабіць. За дзве гадзіны прыбралі раскіданыя вакол пластыкавыя бутэлькі і іншае смецце, каля берага сабралі разбітае шкло — назбіралі поўныя пакеты. У мяне склалася ўражанне, што яшчэ не ўсе, хто любіць праводзіць час на прыродзе, ведаюць, што толькі жалезную банку іржа будзе раз’ядаць паўстагоддзя, папяровыя адходы раскладаюцца два-тры гады, драўляныя — дзесяць год, а матэрыял, з якога вырабляюцца пластыкавыя бутэлькі, наогул не раскладаецца. Але я была не адна, са мной былі мае тата, мама і брат, а потым далучыліся і астатнія людзі, што таксама прыехалі адпачыць на возера. Вядома, працаваць заўсёды лягчэй, калі ёсць каманда аднадумцаў.

І наш узгорак зноў стаў чыстым і ўтульным. Здаецца, сонца заззяла ярчэй, і дзьмухаўцы сталі ўсміхацца, і птушкі заспявалі ў хмызняку. Вось толькі рыба не выскачыла з вады і не паглядзела, як стала прыгожа! І зноў вярнулася адчуванне радасці жыцця. Даруй нам, прырода, за нашу неахайнасць, а часам і абыякавасць. Мы твае сябры!

Хутка пачнецца лета. Летнія канікулы. Летняя свабода! Што рабіць летам? Вядома ж, ехаць бліжэй да прыроды: да лесу, лугу, рэчкі, возера. Прырода заве нас да сябе, яна гатова быць нашым сябрам, яна адкрые нам усю красу, пакажа нам свае багацці, адчыніць свае таямніцы. Але адкрывае іх не ўсім, а толькі тым, хто прыходзіць да яе з добрымі намерамі, як сябар. Бо чым больш будзеш ведаць прыроду, тым больш будзеш любіць. А таго, каго любіш, і сам ніколі не пакрыўдзіш. Прырода чакае сваіх сяброў.

Юлія Шашкіна, вучаніца
9 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 4 г.Чашнікі»