29 мая плануецца правядзенне фестывалю, прысвечанага Васілю Цяпінскаму

29 мая 2021 г. плануецца правядзенне фестывалю, прысвечанага нашаму знакамітаму земляку, гуманісту, асветніку і пісьменніку Васілю Цяпінскаму. Мерапрыемства абяцае быць насычаным, пазнавальным, яркім і цікавым. Падрыхтоўка да яго вядзецца даўно і па розных напрамках.

Адзначым, што ўдзельнікам яго можа стаць любы жадаючы. Можна падаць заяўку на ўдзел у творчых, займальных конкурсах, вынікі якіх будуць падведзены ў дзень фестывалю. Сцэнарый свята распрацаваны, вядуцца рэпетыцыі.

Фестываль пачнецца з касцюміраванага шэсця-паказу «Гісторыя майго краю». Удзельнікі прадэманструюць касцюміраваныя вобразы вядомых і знакамітых гістарычных дзеячаў, звязаных з гісторыяй нашага рэгіёна. Для ўдзелу ў касцюміраваным шэсці неабходна падаць заяўкі да 12 мая 2021 года на электронны адрас Чашніцкага раённага метадычнага цэнтра культуры і народнай творчасці ці па тэл. 3-32-13.

У час святочных мерапрыемстваў на бібліятэчнай пляцоўцы адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў адкрытага раённага конкурсу самадзейных чытальнікаў і паэтаў «100 радкоў любовi да малой Радзiмы». Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца творчыя людзі Чашніцкага раёна, Віцебскай вобласці, з другіх абласцей Рэспублікі ва ўзросце ад 7 гадоў і старэйшыя. Заяўкі прымаюцца з 20 сакавіка да 10 мая па адрасе: вул. Міра, 26, ад-дзел бібліятэчнага маркетынгу ці па тэл. 4-21-74.

Зараз праводзіцца онлайн-конкурс чытальнікаў «Табе, мой краю родны…», больш падрабязна з палажэннем яго можна азнаёміцца на сайце Чашніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Падчас фестывалю адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу «Уся справа ў капелюшы», які праводзіцца з 20 сакавіка па 22 мая. У ім могуць прыняць удзел арганізацыі і прадпрыемствы, члены творчых калектываў і аб’яднанняў без узроставых абмежаванняў. Мяркуецца паказаць больш за 20 работ. Бу-дзе цікава! Конкурсныя работы збіраюцца ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу.

У рамках фестывалю таксама ўбачым выставу лепшых работ па стварэнні герба роду Васіля Цяпінскага. Будзе ўручаны прыз глядацкіх сімпатый – за лепшы герб па меркаванні наведвальнікаў свята. Заяўкі на ўдзел прымаюцца з 20 сакавіка па 19 мая, работы трэба прыносіць у Чашніцкі гістарычны музей па адрасе: г. Чашнікі, вул. Савецкая, д. 71, каб.310, тэл. (802133) 6-30-81.
Удзельнічайце і перамагайце. А галоўнае – робім свята сваімі рукамі.

Ірына Салаўёва

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *