Поздравительная открытка

Уважаемые священнослужители, веру­ющие римско-католической и других христианских церквей, празднующих Воскресение Христово по григориан­скому календарю!

Сердечно поздравляем вас с праздником Пасхи!

Воскресение Христово приносит в нашу жизнь светлую радость и добрые надежды, объ­единяет людей вокруг непреходящих ценностей и идеалов христианства. Утверждая идеи добра и созидания, Светлая Пасха пробуждает в людях стремление быть милосердными, помогать тем, кто нуждается в заботе и внимании.

Праздник Пасхи приносит уверенность в том, что все трудности могут быть преодолены силою веры и правды. Этот великий праздник призыва­ет ценить драгоценный дар жизни, хранить мир в собственной душе, в кругу близких и друзей, в своей стране.

Пусть праздник Воскресения Христова на­полнит вас чистыми мыслями, вдохновит на новые начинания и добрые дела, подарит тепло и хорошее настроение, укрепит духовные и мо­ральные основы. Искренне желаем всем крепко­го здоровья, счастья, мира и благополучия!

А. П. БЫКОВ, председатель Чашникского районного исполнительного комитета

А. Д. КОСОВ, председатель Чашникского районного Совета депутатов

 

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі!

 

Напружанасць у міжлюдcкіх адносінах нярэдка абуджае пытанне светапогляду чалавека.

Хрысціянства не проста дае адказы на пытан­ні, звязаныя з існаваннем чалавека, яно мае ў сабе моц учыніць гэтае існаванне «Паўнатою жыцця». І гэтая «поўня», гэты Божы «дастатак» крыецца менавіта ў Крыжовай Ахвяры і Уваскрасенні на­шага Збаўцы Езуса Хрыста.

Таму мы зноў з вялікай павагай, радасцю і надзеяй услухоўваемся ў словы Велікоднай Літургіі, якая абвяшчае перамогу Хрыста над гра­хом і смерцю. Разважаючы над падзеямі Вялікай Ночы і Раніцы, што надышла пасля яе, мы заў­сёды можам знайсці ў іх сваё месца: ці ў шэрагу абыякавых мінакоў, ці ў кагорце перапалоханых жаўнераў, праплачаных, каб хлусіць пра нібыта выкрадзенае цела ўкрыжаванага за два дні раней Настаўніка з Назарэту, ці сярод жанчын і апоста­лаў, якія з захапленнем распавядаюць пра сваю сустрэчу з Уваскрослым Хрыстом.

«Спакой вам!». Гэтыя словы, якімі Уваскрос­лы Збаўца прывітаў у Велікодную Раніцу сваіх вучняў, Ён скіроўвае сёння таксама да нас! Да тых, хто яшчэ, магчыма, блукае ў цемры, але мае вялікае прагненне жыць у Божым святле, жыць у праўдзе, у свабодзе Божых дзяцей. Да тых, каго напаткалі хвароба, выгнанне, разлад у адносінах з бліжнімі, жыццёвая параза. «Спакой вам!» Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўвас- крэснуць на трэці дзень з мёртвых, і ў Ягонае Імя павінна абвяшчацца пакаянне дзеля адпушчэння грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузалема. А вы – сведкі гэтага.

Так, мы сведкі гэтага, калі моцна трымаемся Хрыстовага Крыжа, калі не дазваляем нянавісці завалодаць нашым сэрцам, але прабачаем, як і Бог прабачае нам правіны нашыя. Калі шукаем праўду і паводле праўды імкнёмся жыць. Калі з вуснаў нашых не выходзіць ніякая нядобрая мова, а ў намерах і ўчынках нашых няма падма­ну. Тады разам з Хрыстом мы становімся пера­можцамі смерці і ўжо цяпер уваскрасаем з граху.

Няхай Той, Хто вытрываў у выпрабаваннях і, прабачаючы людскі грэх, уваскрос з памерлых, прынясе кожнай вашай сям’і, усёй нашай Краі­не і сучаснаму свету ласку прымірэння, згоды, спынення войнаў і супакою! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Алег Буткевіч, Біскуп Віцебскі